Авторизация
 

Святы па каталіцкім календары

 6 снежня – успамiн святога Мiкалая.

Святы Мiкалай ушаноўваецца як у праваслаўных, так i ў католiкаў. Ён лiчыцца апекуном вандроўнiкаў, дзяцей, маракоў, рыбакоў и вязняў.
Нарадзiўся святы ў горадзе Патары каля 270 года. З дзяцiнства вызначаўся набожнасцю. Паходзiў з заможнай сям'i. Любiў бедных. Пасля смерцi бацькоў дапамагаў тым, хто меў у гэтым патрэбу.
Пражыў святы Мiкалай каля 80 гадоў. Яго рэлiквii, што знаходзяцца у iтальянскiм горадзе Бары у базiлiцы святога Мiкалая, выдзяляюць пахучы алей. Рэчыва валодае аздараўляльнай моцай. 6 снежня святыя Iмшы у мiёрскiм касцёле адбудуцца а 7 i а 18 гадзiнах.

 

8 снежня – Беззаганнае зачацце Найсвяцейшай Панны Марыi.

 

Свята Беззаганнага Зачацця на Усходзе адзначалася ўжо ў VIII стагоддзі. У IX-ым прыйшло на Захад. На нашых тэрыторыях святкуецца з XIV стагоддзя. 8 снежня 1854 года ў Апостальскім лісце (буле) Ineffabilis Deus (перакладаецца як «Невымоўны Бог») быў прыняты Папам Рымскім Піем IX Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. З таго часу вернікі штогод і афіцыйна прыгадваюць цнатлівасць і дзівосную святасць Багародзіцы. Божай ласкаю Марыя была захавана ад першароднага граху.
Звычайна ўрачыстасць адзначаецца 8 снежня. Сёлета прыпадае на нядзелю. Таму святкаванне перанесена на панядзелак, 9 снежня. У міёрскім касцёле вернікі збяруцца маліцца на Святых імшах у 8, 12 і 18 гадзін.


***
Таксама прыгадваем, што 20, 21 і 22 снежня ў міёрскім касцёле будуць праходзіць рэкалекцыі. У гэтыя дні вернікі могуць паспавядацца, каб падрыхтаваць свае сэрцы да Свята Божага нараджэння.

Фота для ілюстрацыі.
Андрэй КУЛІК, ксёндз-пробашч міёрскай парафіі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта