Авторизация
 

Расклад богаслужэнняў у Міёрскім касцёле

 1 лістапада католікі ва ўсім свеце аддаюць пашану святым і благаслаўлёным. У міёрскім касцёле у гэты дзень будуць адпраўлены дзве Святыя імшы – у 8 і 18 гадзін. Перад вячэрняй Святой імшой а палове 17 гадзіны адбудзецца малітва на Ружанцы, а пасля службы – Нешпары.

У міёрскай святыні 2 лістапада служба адбудзецца а 8 гадзіне. У 10.00 святар і вернікі збяруцца на малітву на старых міёрскіх могілках, што паблізу касцёла.


На новых могілках за горадам Святая імша будзе адслужана ў 12.00. Увечары ў касцёле вернікі памоляцца на службе а 18 гадзіне. Перад імшой у 17.30 – малітва на Ружанцы за памерлых.


Расклад наведвання іншых могілак парафіі і набажэнстваў на іх са святаром:
2 лістапада. 14.00 – Пціцкія, 15.00 – Пад’ельцы.
7 лістапада. 10.00 – Томкі, 10.30 – Гаране, 11.00 – Войткава, 11.30 – Чамяры,12.30 – Святая імша ў в.Вята, 14.00 – Марцінаўцы.
9 лістапада. 10.00 – Святая імша ў Орцах, 11.30 – Чурылава Бліжняе, 15.00 – Святая імша ў Пераброддзі.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта