Авторизация
 

Кіраўніком Полацкай епархіі прызначылі Ігара Луковіча

 На чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла разгледзелі прашэнне архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія дазволіць яму пайсці на адпачынак у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту. Кіраўніком Полацкай епархіі прызначылі Праасвяшчэннага епіскапа Бараўлянскага Ігнація, вікарыя Мінскай епархіі, у міры – Ігара Іванавіча ЛУКОВІЧА. 

Нарадзіўся Ігар Луковіч у Маладзечне. Пасля школы атрымаў спецыяльнасць радыёмеханіка і скончыў Віцебскі вучэбны авіяцыйны цэнтр. У роздуме, пайсці вучыцца ў радыётэхнічны інстытут ці стаць ваенным, спытаў парады ў святара. А той нечакана блаславіў паступаць у духоўную семінарыю. Такога жадання ў хлопца не ўзнікала, але прыслухаўся. Тым больш, не хацеў засмучаць матулю, якая была глыбока веруючай і марыла, каб сын стаў святаром.


Мінскую духоўную семінарыю скончыў у 1994 годзе са ступенню бакалаўра багаслоўя, затым прынялі ў лік браціі Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. А з Маскоўскай духоўнай акадэміі выйшаў з вучонай ступенню кандыдата багаслоўя.


 – У семінарыі з першых дзён вучыўся, захлёбваючыся, – узгадваў епіскап на сустрэчы з журналістамі ў Полацкай епархіі. – Да позняга затрымліваўся за кнігамі, а палове шостай раніцы прачынаўся, каб адгарнуць новыя старонкі. Біблейская гісторыя, стараславянская мова, багаслоўства, літургіка, царкоўнае песнапенне – усё так захапіла! Я зразумеў: гэта маё.


У 23 гады ўладыка Ігнацій прыняў манаства, усвядоміўшы, што яму наканаваны гэты шлях. На яго думку, у маладосці не ўсе могуць зрабіць правільны выбар, таму вельмі важныя парады духоўных настаўнікаў, якія падкажуць правільныя арыенціры.


Да прызначэння вікарным епіскапам Мінскай епархіі быў выкладчыкам і памочнікам інспектара Мінскай духоўнай семінарыі, настаяцелем прыходу ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці ў Брэсце, выконваў паслушэнства кіраўніка Паломніцкага аддзела Брэсцкай епархіі БПЦ.


ВялікімІ шчасцем і ўдачай архіепіскап лічыць прызначэнне служыць Богу ў старажытным Полацку, адкуль карані беларускай дзяржаўнасці, асветніцтва, духоўнасці, і ў 992 годзе была ўстаноўлена першая праваслаўная епіскапская кафедра. Развіваць набытае ў планах і далей. Неабходна актыўней далучаць да царквы маладое пакаленне, дзяцей. Важна паказаць ім, што храм – месца не для смутку і плачу, гэта духоўна-асветніцкі цэнтр, дзе пануе атмасфера сям'і, еднасці, узаемадапамогі, цёплых стасункаў.


Як упэўнены Ігнацій, у царкву трэба ўводзіць з калыскі, калі немаўляткі яшчэ бачаць анёлкаў. Затым паэтапна далучаць да духоўнага жыцця, а на гэтым шляху – нядзельная школа, маладзёжныя братэрствы, якія яднаюцца між сабой, ажыццяўляючы добрыя справы. Пасля маладыя ствараюць сям'ю як малую царкву Хрыстову і вучаць жыць па запаветах Божых ужо сваіх дзяцей.


– Выратуйся сам, і вакол цябе выратуюцца тысячы, – выказванне Серафіма Сароўскага епіскап узгадаў у пацвярджэнне таму, што праваслаўную веру не даказваюць, яе паказваюць. Дарогу ў храм чалавек павінен знайсці не пад прымусам, а праз варты прыклад для пераймання. Яе павінны пракладваць у кожнай сям'і.


Наогул, як адзначыў Ігнацій, рэлігійнасць матывуе да добрых учынкаў, натхняе быць ва ўсім прыкладам для акружаючых. Набожнаму лягчэй спраўляцца з праблемамі і нягодамі па жыцці.


Напрыканцы сустрэчы кіраўнік Полацкай епархіі выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць са сродкамі масавай інфармацыі, каб разам адукоўваць людзей па пытаннях веры і праваслаўя.

Фотаматэрыял аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 712
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 272
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 67 787
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 188
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 243
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 316
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2019
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2019
Константин

Госці краін

free counters
Партнеры сайта