Авторизация
 

25 гадоў споўнілася маладзёжнаму фестывалю "Мы хочам Бога"

 У жніўні спаўняецца 25 гадоў, як упершыню ў Міёрах пры каталіцкім касцёле прайшоў маладзёжны фестываль «Мы хочам Бога». Ён быў традыцыйным з 1994-га да 2000-га. Пасля музычныя сустрэчы мелі іншыя назвы. Больш за 15 гадоў збірае зімой веруючую моладзь фестываль каляднай песні «Зорка Бэтлеема». 

Вернемся ў мінулае. У 1994-м пробашчам парафіі працаваў ксёндз Уладас Пятрайціс. Ён так аргументаваў сваю задумку фестывалю: «Што робіцца з моладдзю? Яна псуецца літаральна на вачах. Маладыя аваўкалачыліся. Ашалелыя ад хмельнага пітва, неўладкаванасці жыцця, яны не ўмеюць адрозніваць дабро і зло. Трэба ім дапамагчы асэнсаваць сваё месца ў жыцці. Вельмі хачу, каб у Міёрах адбыўся фэст з удзелам моладзі з розных куткоў Беларусі і замежжа».


У 1994 годзе фестываль «Мы хочам Бога» праходзіў тры дні – 9 – 11 жніўня. Удзельнічалі маладзёжныя дэлегацыі з Мінска, Мядзельскага і Браслаўскага раёнаў і нават з Польшчы. Рыхтаваліся два з паловай месяцы. Выступалі ля касцёла на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы. Ва ўступным слове прадстаўнікі ад дэлегацый адзначылі, што фэст-Евангелізацыя ў Міёрах паспрыяе нашаму адраджэнню і станаўленню, бо хрысціянства ў аснове сваёй нясе дабрыню і шчодрасць душы, любоў чалавека да Бога і чалавека да чалавека.


Яўна праглядалася высокая мэта: духоўнае ўдасканаленне вернікаў, далучэнне моладзі да веры, паглыбленне веры праз штодзённыя малітвы, канферэнцыі (гутаркі са святаром, дыскусіі па праблемах рэлігіі).


9 жніўня пад вечар адбыўся канцэрт. Распачала яго моладзь з Браслаўскага раёна. На сцэне ў святочным убранні дзяўчаты з Друі. Колькі сапраўднай радасці, шчырасці, чалавечнасці, свабоды духу было ў іх выступленні! Людзі звярталіся да Бога, славілі яго ў песнях. Прычым не толькі праз кананічную класіку, але і праз бардаўскія аранжыроўкі. А калі дзяўчаты пачалі выконваць «Шалом» – своеасаблівы гімн яўрэйскай моладзі – ніхто не застаўся раўнадушным. Маладыя хутка наладзілі карагоды. І святары пусціліся ў скокі. Публіка горача падтрымала выступленне ансамбля.


Затым на сцэне харавы калектыў з Польшчы. Юнакі і дзяўчаты прыехалі з Ломжы. Неяк нязвыкла ўспрымаліся хрысціянскія песні ў стылі рок, ды яшчэ пад гітару.


Уладас Пятрайціс любіў працаваць з маладымі людзьмі.
– Я вельмі хачу слухаць моладзь, бо хачу ведаць, што яна адчувае, чаго шукае, – казаў святар. – Дарослыя таксама шукаюць ісціну. І трэба, каб два пакаленні супрацоўнічалі, ладзілі. Каб дом быў домам, а не месцам часовага пражывання, дзе бацькі хоць і прыходзяць пасля работы, але дзеці жывуць сваім жыццём. Сэрцы лю- дзей павінны быць адкрытыя кожнаму чалавеку. У сям’і таксама неабходны любоў і кампрамісы.


Вечарам у палатачным гарадку была асаблівая атмасфера. Гарэў касцёр, юнакі і дзяўчаты вадзілі карагоды, спявалі…
Важная падзея адбылася ля касцёла 10 жніўня 1994 года. Асвяцілі помнік ненароджанаму дзіцяці. У раённай газеце пісалі: «Звечарэла. Людзі запальваюць свечкі і ідуць да помніка, які незадоўга да фестывалю быў устаноўлены на тэрыторыі касцёла. Гэта таксама заклік да моладзі ўмець прадбачыць вынікі сваіх учынкаў».


Двум важным падзеям сёлета спаўняецца 25 гадоў. Міёрскі касцёл за гэты час значна папрыгажэў. Хочацца верыць, што і ў нашых душах адбыліся змены да дабра, любові да Бога і людзей.

Фота з архіва рэдакцыі.
Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта