Авторизация
 

Свята іконы Божай Маці "Адзігітрыя" прайшло ў Дзісне

 Традыцыйны фэст у гонар Яўлення іконы Прасвятой Багародзіцы Адзігітрыя адбыўся 10 жніўня ў Дзісне. І хоць з раніцы неба захіналі шэрыя дажджавыя хмары, праз іх тоўшчу лёгка прабіліся промні жнівеньскага сонейка. Святла і цяпла хапіла на ўсіх. А кропелькі сыпаліся на галаву толькі ад акраплення святой вадзіцай. 

Згодна з паданнем, старажытная ікона прыплыла ў Дзісну па Заходняй Дзвіне. Сімвалічна, што і хросны ход ідзе яе набярэжнай – з Уваскрасенскай царквы ў Адзігітрыеўскую. Пасля літургіі, якую традыцыйна ўзначальвае архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, велічны абраз урачыста вынеслі з царквы. Людзі выстраіліся ў ланцужок вакол храма, а пасля і цягам усяго хрэснага ходу, каб прайсці пад святыняй. Усе спадзяюцца, што Багародзіца пачуе іх просьбы і малітвы. Па веры людской адбывалася шмат ацаленняў. Пасля заканчэння царкоўнай службы Уладыка Феадосій нагадаў прыклады цудаў, якія здараліся па малітвах да Маці Божай Адзігітрыі. Яна дапамагае, настаўляе на шлях правільны часам ярка і прыкметна, а бывае і зусім нябачна. У падзяку за гэта мы павінны выконваць Запаветы Божыя і жыць па-хрысціянску. Як звярнуў увагу архіепіскап, тады будзе мір у сям’і, калектыве, у краіне, свеце, у чым шчасце чалавецтва.


На Дзісенскую зямлю з’ехаліся адусюль – з ваколіц і здалёк, нават з суседніх краін. Традыцыя многіх сем’яў, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, – абавязкова пабываць на Адзігітрыі, памаліцца ў храме. Эмоцыі захаплення і павагі да свята азараюць і дзіцячыя тварыкі. Уражанні падмацоўваюць самаробныя ледзяшовыя цукеркі – пеўнікі на палачцы, цукровыя ў яркіх абгортках, смак якіх не заменіць ніякі сучасны ласунак. І гэта подых цэлай эпохі.

Фота з сайта Полацкай епархіі.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта