Авторизация
 

У чэрвені вернікі моляцца да Сэрца Езуса

 Зазірнуўшы ў каляндар святаў, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што чэрвень – месяц ушанавання Езуса Хрыста. Штовечар у святынях людзі моляцца літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. 

У вёсках вернікі збіраюцца ля крыжоў. У міёрскім касцёле ў буднія дні набажэнства адбываецца пасля службы а 19 гадзіне. У нядзелю – малітва пасля вячэрняй Святой імшы ў 18.00.


13 чэрвеня адзначылі нядаўна ўстаноўленае ў касцёле свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. У чацвер, 20 чэрвеня, вернікі паўдзельнічаюць у набажэнствах з нагоды Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыстовых. 28 чэрвеня – ушанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса.


Цікавае параўнанне прыводзіць святы Антоній Падуанскі ў сваіх запісах. Ён называе Сэрца Езуса “Горадам сонца, таму што, прабіваючы рэбры Езуса, дзіда салдата адчыніла вароты рая, праз якія нас, людзей, асвяціла ззянне вечнага святла.”

Абраз-вандроўнік
Пробашч міёрскай парафіі ксёндз Крыштаф Міенкіна шчыра клапоціцца аб захаванні гістарычнай спадчыны касцёла. У святыні ў мінулым годзе ў капліцы Божай Міласэрнасці з’явіўся невялікі музейны куточак. Тут рэліквіі святых і благаслаўлёных, старыя імшалы і парафіяльныя  кнігі стагадовай даўнасці і больш старажытныя. Нядаўна ліквідаваны касцёл у Лявонпалі. Некалькі скульптур – Маці Божай і Езуса Хрыста, Валадара Сусвету – перавезлі ў Міёры. Іх можна бачыць ля галоўнага ўваходу ў касцёл.


У міёрскім касцёле над бакавым уваходам з левага боку размешчаны абраз Сэрца Езуса. Ён таксама пераехаў з Лявонпаля. Цікавая гісторыя яго вандроўкі. Распавядаў ксёндз Крыштаф: “У лявонпальскім касцёле абраз Сэрца Езуса стаяў у галоўным алтары. Размясціў яго там мой папярэднік вечнай памяці ксёндз Уладас Пятрайціс. Ён калісьці адпраўляў службы ў гэтай вёсцы. Увогуле ж абраз паходзіў з касцёла ў Навалацы. Калі святыню забіралі ў вернікаў, адна жанчына прыхавала ікону ў сябе. Пазней перадала ксяндзу Уладасу. Цяпер у Навалацы засталіся толькі рэшткі капліцы, касцёл знішчаны. Мне давялося пабываць на тым месцы, дзе ён стаяў. Гэта прыгожы краявід паўвострава, берагі амывае возера. Мясцовыя старэйшыя вернікі распавядалі, што ў Навалацы на свята Найсвяцейшага Сэрца Езуса, а такі тытул насіла і святыня, калісьці збіралася да 4 тысяч вернікаў. Гэты факт сведчыць пра тое, што месца і дзень той для веруючых людзей быў вельмі важны і ўрачысты.”
***
Яшчэ ў чэрвені святкуюцца нараджэнне святога Яна Хрысціцеля – 24, Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, святых апосталаў Пятра і Паўла – 29.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта