Авторизация
 

У Міёрах прайшла сустрэча са святарамі

 У мінулую пятніцу святароў хрысціянскіх арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Міёрскага раёна, запрасілі на сустрэчу з кіраўнікамі служб і аддзелаў райвыканкама. Работа па фарміраванні духоўнага здароўя насельніцтва, навядзенні парадку на зямлі, захаванні аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны – гэтыя і іншыя актуальныя тэмы абмеркавалі на сумесным пасяджэнні. 

 Старшыня выканаўчага камітэта Ігар КУЗНЯЦОЎ заклікаў духавенства прапаведаваць у храмах важнасць працы, нацэльваць прыхаджан на пазітыўнае ўспрыняцце новага, што ствараецца для іх дабрабыту.

Ігар Валер’евіч заўважыў, што з боку кіраўніцтва прадпрымаецца ўсё належнае, каб міёрскі край развіваўся. Дзеля гэтага дабудавана раённая бальніца, узводзіцца металапракатны завод па вытворчасці белай бляхі. У хуткім часе пройдзе экспертызу праект новай райпаліклінікі. На ўзроўні кіраўніка дзяржавы ўзгоднена ўзвядзенне на тэрыторыі Міёршчыны міжраённага кардыяцэнтра. З часам з’явіцца ў нас дыягнастычная ўстанова па раннім выяўленні анкалагічных захворванняў. Праектуецца гандлёва-забаўляльны цэнтр.


– Мы імкнёмся, каб на Міёршчыну вярталася моладзь, кожны меў працоўнае месца і дастойны заробак. Каб з упэўненасцю ў будучыні стваралі сем’і, у якіх выхоўвалі па двое – трое дзяцей, і ва ўсіх быў свой дах над галавой, – гаварыў Ігар Валер’евіч.


У той жа час багацце складаецца не толькі з матэрыяльных каштоўнасцей, але і душэўнай раўнавагі, якую ў сілах ствараць і памнажаць духоўныя настаўнікі.


Царква дае неабходныя арыенціры. І гэта мае дачыненне не толькі да рэлігіі. Хрысціянскія традыцыі ўплываюць на многія сферы жыцця. Асабліва паказальныя ў гэтым плане ўзаемадзеянне з установамі адукацыі.


Як нагадаў начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Жук, святары актыўна ўдзельнічаюць у школьных мерапрыемствах, пасяджэннях круглых сталоў па прафілактыцы асацыяльных з’яў у грамадстве, нярэдкія госці на лінейках, прымеркаваных да пачатку і завяршэння навучальнага года. У выхаванні вялікая роля нядзельных школ. Праваслаўных на тэрыторыі раёна тры: у Дзісне, Язне і Міёрах. Усяго 56 хлопчыкаў і дзяўчынак вывучаюць асновы праваслаўнай веры. Займаюцца з імі педагогі. Ва Узмёнскай базавай школе практыкуюць факультатыў для пачаткоўцаў, які вядзе мясцовы святар айцец Васіль. У школе пры каталіцкай парафіі займаецца 40 дзяцей.


 На пасяджэнні адзначылі высокую эфектыўнасць сумесных намаганняў органаў улады, грамадскасці і святароў па пытаннях духоўна-маральнага выхавання. Аднак заганы грамадства – цяпер не толькі алкагалізацыя насельніцтва і яе наступствы. Не менш вострая праблема ўжывання наркотыкаў. Дзікунства, калі дзяцей выкарыстоўваюць для задавальнення сексуальных патрэб. Па інфармацыі старшага оперупаўнаважанага групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Андрэя Люцкага, 35-гадовы грамадзянін, які скупляў на Віцебшчыне дачы, трапіў і ў наш раён. Набыў хату на хутары Волкава Язненскага сельсавета паблізу вёскі Завуцце, куды для забаў прывозіў пяцігадовых дзяцей. Маці з Полацка за грошы прадавала яму родных крывінак. Гвалтоўныя дзеянні над малымі здымаў на відэа, якое за біткоіны перасылаў па інтэрнэт-каналах за мяжу.


Віртуальны свет – яшчэ адзін біч сучаснасці. Агульная задача – не дапусціць бяды. Выхоўваць, нацэльваць на светлае, чыстае, разумнае. Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак упэўнена, што слова духоўнага настаўніка асабліва эфектыўнае. Пропаведзь вылечыць і заблукаўшыя душы, хутчэй накіруе на правільны шлях, чым самае суровае пакаранне. Хвалююць сацыяльна ненадзейныя сем’і, дзе церпяць дзеці. Дастукацца да іх сэрцаў, дапамагчы адаптавацца ў жыцці часам таксама пад сілу людзям, блізкім да Бога. Кожны з іх гатовы падтрымаць у любую хвіліну.


Падчас сустрэчы святарам нагадалі, што храмы не толькі для правядзення набажэнстваў і рэлігійных абрадаў. Гэта наша духоўная і гістарычная спадчына, таму такая прывабная ў якасці турыстычных аб’ектаў. Усім неабходна сачыць за навакольным парадкам, падтрымліваць будынкі ў добрым стане. Як звярнула ўвагу старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, ля святыні, дзе чыста, замест травы радуюць вока кветкі, акуратная агароджа – на прыступку бліжэй да ўзвышанага.


Прадстаўнікі ўлады спадзяюцца на святароў, якія карыстаюцца асаблівым аўтарытэтам у насельніцтва, і як ніхто іншы могуць паўплываць на яго ў справе навядзення парадку ў месцах вечнага спачыну продкаў. Шанаваць памяць – святы абавязак кожнага. Аднак у свядомасці многіх жыхароў раёна яшчэ не сфарміравалася адпаведная культура. Смецце складуецца кучкамі па перыметры тэрыторыі. Сухое лісце разам з пластмасавымі кветкамі і вянкамі. Рэдка адгукаюцца людзі на заклік масава выйсці на суботнік.


Звярнулі ўвагу ўдзельнікаў сустрэчы, што ў храмах, якія маюць статус помніка архітэктуры, на рамонт ці рэстаўрацыю неабходны ўзгадненні ў міністэрстве культуры. Для арганізацыі мерапрыемстваў духоўнай скіраванасці важнае згодна заканадаўству дакументальнае афармленне. Першачарговыя і тэхнічныя задачы – набыць ці перазарадзіць вогнетушыцелі, каб забяспечыць у храмах пажарную бяспеку. 

ДАВЕДАЧНА
У нашым раёне 28 рэлігійных абшчын, якія прадстаўляюць чатыры канфесіі: 15 Праваслаўнай царквы, 2 стараабрадчыя, 6 Каталіцкай царквы і 5 пра- тэстанцкіх, з якіх 2 – хрысціян Веры Евангельскай, 2 – Евангельскіх хрысціян баптыстаў, 1 — адвентысты Сёмага дня. Сярод іх пануе ўзаемапавага. Святары актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці Міёршчыны.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта