Авторизация
 

Вербная нядзеля — увахода Госпада ў старажытны Іерусалім

 Вербная нядзеля – адзін з галоўных святаў для праваслаўных хрысціян. Гэты дзень прысвечаны шанаванню Увахода Госпада ў старажытны Іерусалім. Назва не адразу прыжылася, у славян свята доўгі час лічылі Кветаносным тыднем. Пры ўваходзе ў Іерусалім Госпада віталі лісцем пальмы, у стараславянскіх абрадах яны перайшлі ў вярбу. Вербная нядзеля часцей за ўсё прыпадае на пачатак вясны, таму стала сімвалам абуджэння і абнаўлення прыроды.

Пасля таго, як уваскрос Лазар, людзі паверылі ў асаблівую сілу Госпада і ўрачыста яго сустракалі. Ён прыехаў вярхом на асле, што пацвярджала добрыя намеры, бо гэтая жывёла ва ўсходняй культуры лічыцца сімвала міру. Падчас шэсця гараджане выклалі Ісусу дарогу сваім адзеннем і лісцем пальмы, падкрэсліваючы вялікую радасць і пашану. Госпад ацаліў некалькі хворых: вярнуў зрок сляпым, вылечыў храмых.


Вербную нядзелю варта прысвяціць духоўнаму ачышчэнню, адкласці ўсе бытавыя справы. Забаронена: сварыцца, злараднічаць і праклінаць іншых, шыць, вязаць і прыбіраць у хаце, выконваць цяжкую фізічную работу, выпускаць жывёлу на пашу. У гэты дзень вернікі нясуць у царкву галінкі вярбы, каб асвяціць іх. Лічыцца, што такое дрэва не павінна расці паблізу могілак, бальніцы ці схіляцца над ракой. Пры гэтым быць адносна маладым, без дуплаў і пашкоджанняў. Толькі ў такім выпадку зрэзаная галінка прынясе карысць сям'і. Яе трымаюць у доме цэлы год як абярэг ад злых сіл і непрыемнасцей. Перад новым святам галінкі не выкідваюць, а спальваюць.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Па матэрыялах друку.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта