Авторизация
 

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

 Па ўсёй зямлі раскалыхаліся званы, радасна абвяшчаючы свету: Алелюя! Узрушыліся таксама і людскія сэрцы. Велікоднай раніцай разам з апосталамі і жанчынамі ідзем да грабніцы, дзе пахаваны забіты Езус. Тут сустракае нас анёл, які абвяшчае найбольшую з праўдаў нашай веры: Езуса тут няма, Ён паўстаў з мёртвых! 

Пустая грабніца – гэта фундамент нашай веры і надзеі; грабніца, з моцы якой выйшла Любоў. Нашымі сэрцамі авалодала радасць, іх перапаўняе энтузіязм, надзея і адвага. Ён з намі – Пераможца смерці, пекла і шатана. Няма ў нас страху перад сённяшнім і заўтрашнім днём, бо свае сэрцы фарміруем на ўзор Сэрца Езуса, яны поўныя Яго любові.


Ведаем, што мы падуладны граху, што мы толькі людзі і без Бога нічога не можам зрабіць. Таму часта да Яго звяртаемся праз пакаянне і сакраманты, бо верым, што Ён нас узмоцніць і дадасць сваёй мудрасці для жыцця і чынення любові. Мы павінны глядзець у будучыню з верай, надзеяй і адказнасцю. Вялікдзень – гэта свята жыцця.


Жадаем, каб вы, шаноўныя, і ўсе вашы сем’і мелі адвагу жыць у поўным значэнні гэтага слова, з удзелам у жыцці Божым! Вясёлых святаў!

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Крыштаф МІЕНКІНА
і Андрэй ТАЎРУК,

святары Міёрскай парафіі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта