Авторизация
 

Іспыты па кнігах Бібліі ў Міёрскай парафіі

 У нядзельнай школе пры міёрскім касцёле прайшоў парафіяльны этап дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання. 

Выпрабаванні праводзіліся ў дзвюх узроставых групах. У катэгорыі ад 9 да 11 гадоў удзельнічалі Аліна Хілько, Паліна Пальчэх, Яна Пяткун, Аліна Шыдлоўская, Андрэй Малецкі, Віялета Няміра, у старэйшай — ад 12 да 14 гадоў — Багдан Варонька, Арына Кліменцьева, Сафія Красоўская і Раман Танкавід. Рыхтаваліся хлопцы і дзяўчаты загадзя: конкурс быў аб’яўлены ў канцы снежня мінулага года. Уважліва чыталі і запаміналі дэталі з дзвюх кніг Бібліі: са Старога Запавету — кніга Быцця, з Новага — Евангелле ад Лукі.


 Сустрэчу распачалі з малітвы. Ксёндз Крыштаф Міенкіна блаславіў дзяцей на добрую справу. Арганізатар мерапрыемства дабрачынная арганізацыя “Caritas” Віцебскай дыяцэзіі даслала 40 пытанняў да конкурсу. За кожны правільны адказ налічваліся балы.


Вялі іспыты катэхеткі нядзельнай школы Ганна Вайсковіч і Наталля Гарноўская. Па іх меркаванні, дзеці шчыра падрыхтаваліся да выпрабаванняў. Шчоўкалі нават самыя мудрагелістыя пытанні. Па  бальным падліку атрымаліся высокія адзнакі. Сярод малодшых удзельнікаў у лідарах Аліна Хілько і Андрэй Малецкі, сярод старэйшых — Арына Кліменцьева і Багдан Варонька. Яны працягнуць удзел у іспытах на званне лепшых знаўцаў Святога Пісання ў дэканальным этапе конкурсу. Адбудзецца ён шостага красавіка ў Міёрах. Заключны дыяцэзіяльны этап пройдзе ў Віцебску 28 красавіка.


Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі невялікія падарункі ад дабрачыннай арганізацыі “Caritas”.

Фота Аляксандра СІНКЕВІЧА.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта