Авторизация
 

У Міёрскай дзіцячай бібліятэцы разважалі пра "вечныя" і добрыя кнігі

 Сёлета ў дзясяты раз адзначылі Дзень праваслаўнай кнігі. З ініцыятывай заснавання свята ў 2009 годзе выступіў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Прымеркавана яно да выдання першай кнігі друкара дыякана Івана Фёдарава “Апостал”. Было гэта ў далёкім 1564 годзе. 

Пра тое распавяла першая — гістарычная старонка вуснага літаратурнага часопіса “Жывое слова мудрасці духоўнай”, якую “адгарнула” перад сваімі выхаванцамі выкладчыца Нядзельнай школы прыходу міёрскай царквы Таццяна Пацеенак. Сабраліся ў кніжным храме. Хоць ёсць свая бібліятэка, але ў дзіцячай раённай больш карыснага для духоўнага станаўлення юнай асобы, ярчэй адчуваецца здольнасць кнігі расхінуць новы свет, поўны любові, сапраўдных ідэалаў святасці і гераізму. Тое пацвердзіла загадчыца ўстановы Валянціна Лакотка. Літаратурных твораў рэлігійнай тэматыкі з кожным годам тут атрымліваюць усё больш. Дзякуючы гэтаму за хлопчыкамі і дзяўчынкамі ў бібліятэку пацягнуліся іх бацькі, бабулі і дзядулі, якія ў свой час адчувалі голад на падобнае чытво.


 Разам паглыбіліся ў гісторыю стварэння кнігі. У цікавае падарожжа скіравала маляўнічая і пазнавальная прэзентацыя, якую падрыхтавала Таццяна Міхайлаўна. Узгадалі пра стваральнікаў азбукі для славян — святых братоў Кірыла і Мяфодыя, першадрукара Францыска Скарыну, якім ганарацца беларусы. У гэтым раздзеле пералічылі і галоўнае праваслаўнае чытанне. А гэта Біблія ў складзе 52 кніг, у тым ліку Евангелле, Псалтыр, Апостал, а яшчэ Закон Божы, які вывучаюць у нядзельнай школе, Малітвасловы, Жыціі святых.


 Валянціна Францаўна зрабіла агляд праваслаўнай літаратуры, якая чакае сваіх чытачоў у бібліятэцы. Сярод твораў біблейскія гісторыі пра ўзнікненне хрысціянскага жыцця, пра святых, святыя мясціны, манастыры, як паводзіць сябе юным хрысціянам. Пра важнае напісана простай мастацкай мовай, старонкі напоўнены маляўнічымі ілюстрацыямі. А вялікая кніга—у масіўным пераплёце, якую стварылі на старажытны лад творчыя бібліятэкары, сведчанне таго, што ў далёкім мінулым бераглі і шанавалі яе, як каштоўную рэліквію.


Пазнавальна-патрыятычная старонка літаратурнага часопіса правяла па памятных месцах Святой Зямлі, дзе шмат храмаў, а ў іх — сведчанняў і пацверджанняў пра зямное існаванне Выратавальніка. Шмат святасці на рускай зямлі, нямала і ў нашай краіне.


Захапляльная старонка запрасіла выхаванцаў Нядзельнай школы да ўдзелу ў бліц-турніры. Прапаноўвалася назваць падзеі на карцінах, адлюстраваных у эпоху Адраджэння, і прысвечаных жыццю Ісуса Хрыста. Адказы дзяцей парадавалі і выкладчыка, і бібліятэкараў, і бацькоў. Ведаюць яны знакамітых мастакоў Рэмбрандта і яго “Вяртанне блуднага сына”, Крамскога і “Хрыстос у пустыні”, Леанарда да Вінчы і “Тайная вячэра”, Андрэя Рублёва і яго “Троіцу”, шматлікія іншыя мастацкія творы.


 Сёлета на занятках у Нядзельнай школе пазнаёміліся з творчасцю Варнавы — манаха Рускай Праваслаўнай Царквы, пісьменніка, драматурга, паэта. Добрыя і павучальныя дзіцячыя вершы прадэкламавалі. А загадчыца бібліятэкі дапоўніла звесткамі з біяграфіі таленавітага чалавека і прытчамі. Пісаў іх і старац Паісій, у якога і цікавых апавяданняў шмат.


У бібліятэцы карыстаюцца попытам кнігі пра жыціі святых. Ведаць, у чый гонар атрымалі імя, цікава. Пра сваіх нябёсных апекуноў у першую чаргу пачулі ўладальнікі рэдкіх. Асобна Таццяна Міхайлаўна засяродзіла ўвагу на Канстанціне. Сёлета ў Полацкай епархіі адбудзецца ўшанаванне імя Канстанціна Жданава. Плануецца хрэсны ход з Шаркаўшчыны ў Дзісну. Сто гадоў таму 29 красавіка 1919 года ў цьмяныя часы грамадзянскай вайны святар загінуў пакутніцкай смерцю па віне тых, хто вёў барацьбу супраць веры ў Бога. У 2011 годзе Канстанціна Жданава аднеслі да ліку святых. А мошчы пачываюць у Дзісенскай Васкрэсенскай царкве.


 Духоўную старонку літаратурнага часопіса завяршыла інсцэніраваная дзецьмі казка “Забаронны плод”, якая вучыць не асуджаць, не паддавацца спакусам, быць цярплівымі, светлымі ў думках і ўчынках. Адказ на простае пытанне, што неабходна ў жыцці, дае і адна з песень у выкананні хору Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра, які дзейнічае пад кіраўніцтвам манахіні Іуліяніі. “Всего-то навсего”, сведчыць яна, палюбіць, не судзіць, не сумаваць, усіх прабачаць.


Дзеці ішлі дадому з кнігамі. Бацькі яшчэ і з пачуццём вялікай удзячнасці. Менавіта духоўнае мерапрыемства дае не толькі веды, але і дадатковую магчымасць узбагаціцца маральна, атрымаць арыенцір, да чаго імкнуцца ў гэтым хаатычным і безразважным свеце. Прыход у бібліятэку, нядзельную школу — той самы глыток чыстага паветра, які неабходны ў наш час кожнаму дзіцяці. 

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта