Авторизация
 

У час Вялікага посту трэба пасціцца, маліцца і рабіць добрыя справы

 Вялікі пост — саракадзённая падрыхтоўка да свята Уваскрасення Хрыста. Ён традыцыйна пачынаецца ў Папяльцовую сераду, сёлета прыпадае на 6 сакавіка. Дзень мае такую назву ад абраду пасыпання галоў попелам. Пра гэты перыяд наша размова з пробашчам Міёрскай парафіі ксяндзом Крыштафам МІЕНКІНАМ.

   

Што азначае Папяльцовая серада для верніка?

— У гэты дзень пачынаецца пост. Галінкі вярбы, што асвячалі ў мінулым годзе на Пальмовую нядзелю, спальваем. Попел ад іх асвячаецца і святар пасыпае галовы вернікаў, прамаўляючы: “Кайцеся і верце ў Евангелле”, ці другі варыянт — “Памятай, што ты — прах, і ў прах вернешся”. Такім жэстам паказваецца гатоўнасць веруючага чалавека да вялікапосных выпрабаванняў. Таксама словы, прамоўленыя ў час абраду, нагадваюць нам пра смяротнасць кожнага чалавека і прамінанне часовых дабротаў гэтага свету. 

   

Якія гістарычныя падзеі атаясамліваюцца з перыядам Вялікага посту?

— Па-першае, лічба сорак прынята на ўзор саракагадовага вандравання, якое ў рэшце прывяло выбраны народ яўрэйскі з егіпецкай няволі ў зямлю абяцаную. А таксама сорак дзён Хрыстос знаходзіўся ў пустыні і змагаўся з рознымі спакусамі. Па-другое, у Вялікі пост прыгадваем Мукі Пана нашага Езуса Хрыста, сына Божага, якія ён цярпеў за грэшных людзей. Памёр на крыжы і Уваскрос. У літургіі ўсё гэтыя падзеі прыгадваюцца.

   

Як трэба пасціцца?

— У хрысціянскай традыцыі Вялікі пост заўсёды звязаны з устрыманнем ад забаў, мясных страў і алкаголю. Так у Папяльцовую сераду і ў Вялікую пятніцу Мукі Пана абавязковы строгі пост. Гэта значыць, на працягу дня можна толькі адзін раз паесці ўволю, і не спажываць мясных страў. Хаця на працягу года вернікі каталіцкага касцёла таксама ўстрымліваюцца па пятніцах ад мяснога. Пост — адзін з найважнейшых хрысціянскіх учынкаў разам з малітвай і міласцінай. Добрыя ўчынкі для душы чалавека, аб якой клапоцімся праз усё зямное жыццё, дадаюць толькі станоўчае.

   

Праводзяцца спецыяльныя набажэнствы?

— Так. На працягу вялікапоснага перыяду Крыжовы шлях і Песні жальбы прысвечаны разважанню над Мукай Пана. У нашым касцёле Крыжовы шлях будзе адпраўляцца для дзяцей і моладзі ў нядзелю адпаведна ў 9.30 і ў 17.30, а для дарослых у пятніцу а 18 гадзіне. Песні жальбы адбываюцца ў нядзелю пасля служб а 8-ай гадзіне (на польскай мове) і а 12-ай (па-беларуску). Трэба адзначыць, што кожны каталік, прынамсі раз на год, абавязаны паспавядацца і ў Велікодны перыяд прыняць святую Камунію. Сакрамант споведзі ў нашым касцёле можна атрымаць падчас рэкалекцый 12 і 13 красавіка. Рэкалекцыі — гэта духоўныя практыкаванні, у іх можа ўдзельнічаць кожны вернік.

Дзякую за размову.

   

Запісала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

Фота для ілюстрацыі. 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта