Авторизация
 

З нагоды Божага Нараджэння ў Міёрскім РДК

  Са святочным канцэртам 25 снежня з нагоды Божага Нараджэння ў Міёрскім РДК выступіла моладзь каталіцкага касцёла. Распачалі праграму вядомай беларускай калядкай “А ўчора з вячора”. 

 Затым праспявалі сусветна вядомую песню “Ціхая ноч”. Дарэчы, сёлета спеў адзначае 200-годдзе. Упершыню ён прагучаў у аўстрыйскім горадзе Оберндорфе ў 1818-ым. Адбылося гэта  таксама на Божае Нараджэнне. Спеў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. А нядаўна, 26 снежня, у Мінску быў наладжаны канцэрт з нагоды юбілею песні “Ціхая ноч” з удзелам салістаў Томаса Вайнхапеля (Аўстрыя) і Юліі Лебядзенка (Беларусь/Аўстрыя). Вось такі важны калядны хіт гучаў і ў Міёрах.


  На польскай мове пра блізкі Новы год спяваў і іграў на гітары пробашч парафіі Крыштаф Міенкіна. У канцэртнай праграме саліравалі і акампаніравалі на гітары Антон Анецька і на сінтэзатары Анастасія Пазняк, дуэтам выступілі сёстры Паліна і Ксенія Жук. Адметнасці ў  мелодыі дадаваў на барабанах Дзмітрый Максіменка. Спявалі гуртам Сафія Красоўская, Антаніна Каліноўская, Сяргей Болтач, Вольга Андруковіч, Аляксандра Невядомская, Карына Радзюк, Паліна і Ксенія Жук.


Езус нарадзіўся больш за дзве тысячы год таму на зямлі, каб страх і зло змяніліся радасцю і любоўю. Песня — гэта маленькая крыніца шчырай радасці для вялікай ракі, што цячэ ад сэрца да сэрца. Моладзь шчыра спявала і праслаўляла нараджэнне Божага Сына. Пазітыўны настрой напаўняў залу. Радасныя святочныя ноты перадаваліся гледачам. Тыя шчодра адорвалі артыстаў апладысментамі. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта