Авторизация
 

Святочнай радасці ў Пану Богу

 “Абвяшчаю вам вялікую радасць: нарадзіўся сёння Збавіцель, якім ёсць Хрыстос Пан” (Лк 2, 10-11)


Умілаваныя браты і сёстры! У чарговы раз нашы сэрцы скіраваныя да падзей Бэтлеемскай ночы, калі Божае святло прыйшло на зямлю, несучы з сабой Божую праўду і невычарпальны зарад духоўнага аднаўлення, каб развеяць цемру чалавечага сэрца.

Для нас і дзеля нашага збаўлення Бог прыняў людское цела, каб вызваліць нас з няволі граху, каб мы нанава “ад Бога нарадзіліся” (Ян 1, 13), сталіся братамі Яго Сына і Яго ўсыноўленымі дзецьмі.


Няхай урачыстасць Божага Нараджэння ажывіць у нашых сэрцах агонь веры, каб мы маглі жыць у яго бляску і цяпле, маглі асвятляць і саграваць ім іншых. Хай Божая дабрыня, якая з’явілася ў Езусе Хрысце, Уцелаўлёным Слове, умацуе ва ўсіх веру, надзею і любоў, дасць суцяшэнне тым, хто яго патрабуе.


Святочнай радасці ў Пану Богу, Ягонага супакою і ласкі жадаем усім вам на свята Божага Нараджэння і на Новы 2019 год. Няхай ён стане паўнатой часу, калі Езус нараджаецца ў нас сваёй ласкай, а таксама стане часам нашай плённай дзейнасці на хвалу Пана і нашага збаўлення! Радасці, шчасця, бласлаўлення Божага Дзіцяці ўсім вам!


Святары міёрскай парафіі:
пробашч Крыштаф МІЕНКІНА,
вікарый Андрэй ТАЎРУК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта