Авторизация
 

Расклад рэкалекцый у міёрскім касцёле

 Што такое “рэкалекцыі” і як вернікам трэба іх перажыць? Звернемся да ўзнікнення слова. Рэкалекцыі — запазычанае з лацінскай мовы. У слоўніку ў зваротнай форме “recoligere” азначае “супакоіцца, пакаяцца” або таксама “od re-colo” — “аднаўленне, разгледзець яшчэ раз”. 

Прасцей кажучы, падчас рэкалекцый чалавек павінен перагледзець сваё жыццё, узгадаць дрэнныя ўчынкі, словы і думкі. Пакаяцца ва ўсім. І, як кажуць на споведзі, — шкадаваць за грахі і старацца выправіцца.


У каталіцкім касцёле звычайна для вернікаў абавязкова рэкалекцыі праводзяцца два разы на год — у снежні перад святам Божага Нараджэння і ў час Вялікага посту перад Вялікаднем. Для святароў і законных асобаў, розных груп такія малітоўныя спатканні могуць адбывацца і часцей. Запрашаецца святар з іншай парафіі. Ён спавядае і прамаўляе казанні пад час службаў.


Як паведаміў пробашч парафіі ксёндз Крыштаф Міенкіна, адбудуцца рэкалекцыі і споведзь ў міёрскім касцёле напярэдадні свята, а менавіта 21, 22 і 23 снежня. У пятніцу і суботу службы ў 6.30, 12 і 18 гадзін, а ў нядзелю як звычайна — 8.00, 10.00, 12.00 і 18.00. Хворых і нямоглых вернікаў, якія не могуць прыйсці ці прыехаць у святыню, з сакрамантам споведзі адведае святар. Для гэтага трэба іх папярэдне запісаць у касцёле ў сакрыстай.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта