Авторизация
 

Рараты ў міёрскім касцёле

 Змрок снежаньскай раніцы. Невялікімі гуртамі да міёрскага касцёла спяшаюцца дзеці і дарослыя, моладзь і старэйшыя вернікі. У кожнага ў руках свечка ці лампадка. Іх запальваюць якраз перад службай. А палове шостай у святыні з панядзелка, 3 снежня, распачаліся рараткі. 

Лічыцца, што вернікі чакаюць нараджэння маленькага Езуса разам з Марыяй, яго маці. Трываць штораніцы на Святой імшы да 24 снежня, акрамя нядзеляў, — бо ў нядзелю стопрацэнтны ўдзел у Святой імшы для кожнага хрысціяніна, — не прымусовы абавязак, а паказчык адказнасці за веру ў Бога і клопат пра душу.


 Дзеці і моладзь у першы дзень атрымалі заданне: за тры тыдні сабраць калядны малюнак (на здымку). За гэта і за ўдзел у ранішняй раратняй службе яны да свята Нараджэння Езуса атрымаюць падарункі.


 Час радаснага чакання нараджэння Збаўцы Езуса Хрыста працягнецца сёлета тры тыдні. Святары нагадваюць, што ў гэты перыяд трэба сцішыць розныя забавы і больш разважаць пра духоўнае жыццё: рабіць добрыя справы, дапамагаць нямоглым і адзінокім, блізкім, маліцца, выконваць пастановы на посныя дні. Напрыклад, магчыма ласуны адмовяцца ад салодкага, аматар фільмаў скароціць час “зносін” з экранам, і іншае.


Як паведаміў ксёндз-вікарый Андрэй Таўрук на нядзельнай службе, рэкалекцыі і споведзь будуць адбывацца ў міёрскім касцёле 21, 22 і 23 снежня. Акрамя таго, нямоглых, якія не могуць наведаць касцёл, з сакрамантам споведзі адведае святар. Для гэтага трэба папярэдне запісацца ў касцёле ў сакрыстай.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении {days} дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2022
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2022
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта