Авторизация
 

На Міёршчыне адзначалі свята сустрэчы з прыродай — дзень святога Губерта

 Мужчынская справа. Такой спрадвеку лічылася паляванне. Падзеі мінулай суботы, трэцяга лістапада, калі адкрылі сезон масавай здабычы звера, даюць падставы меркаваць, што ў нашай краіне імкнуцца надаць старажытнаму занятку новы імпульс для развіцця. 

У гэты дзень паляўнічыя на Міёршчыне адзначалі свята сустрэчы з прыродай — дзень святога Губерта. З цёмным сабраліся на плошчы перад касцёлам мясцовыя члены РДГА “БТПР”, наведаліся аматары пастраляць па дзічыне з Мінска і Маладзечна, члены клубаў “Беларускі ганчак” і “Сафары”. Асаблівы каларыт мерапрыемству надаваў удзел адзінага ў краіне гурта паляўнічай музыкі “Бакас” з Драгічына. Яны ведалі, дзеля чаго едуць праз усю рэспубліку!

У восем гадзін раніцы загучалі паляўнічыя трубы, больш за тры дзясяткі людзей у палявой форме, нават з сабакамі, рушылі ў храм. Ксёндз Крыштаф Міенкіна адзначыў, што ўпершыню праводзіць імшу менавіта для паляўнічых, у якіх ёсць свой апякун.


Святы Губерт, сын герцага Аквітанскага, нарадзіўся каля 656 года, задоўга да расколу хрысціянства. У яго жыццеапісанні расказваецца: юны Губерт пайшоў на паляванне ў Вялікую суботу, калі здабываць звера забаранялася, і напаткаў аленя са ззяючым крыжам між рагамі. Гэта так яго ўразіла, што ён адмовіўся ад свайго разгульнага жыцця і стаў вучнем святара. Пазней яго залічылі ў нябесныя апекуны паляўнічых і леснікоў. Дарэчы, выява аленя са ззяючым крыжам між рагамі папулярная не толькі ў рэлігійным асяродку, але і ў вытворцаў, ваенных, яна знаходзіцца на гербе Гродна.


 Пасля святарскага бласлаўлення і пажадання поспеху паляўнічыя ўласным транспартам рушылі на добраўпарадкаваную пляцоўку для адпачынку ў Новых Круках пры павароце дарогі на Узмёны. Тут сабралася 14 машын і пад 40 чалавек з некалькімі сабакамі. З чацвераногіх памочнікаў прадугледжваўся ўдзел толькі ганчакоў. Калісь такіх у раёне было шмат, цяпер усяго два. Выпрабаваў маладую Альму ў справе, даў ёй магчымасць адчуць пах дзічыны міярчанін Мікалай Панкрат. Сцвярджае, што ганчак ёсць яшчэ ва Уладзіміра Крупенькі.


Пэўны час спатрэбіўся, каб належным чынам падрыхтавацца самім і агледзець зброю, павітацца з сябрамі па захапленні. Але асноўная ўвага надавалася зносінам, успамінам пра даўнія здарэнні і вясёлым байкам. Хаця ў паветры ўжо лунаў запал будучых падзей.


Мікалай Шаўчук, адзін з членаў гурта “Бакас”, апавядаў пра адраджэнне даўніх традыцый беларускага палявання, паважлівыя ўзаемаадносіны з прыродай, культуру музыкі, мовы, адзення. Гэта тое, чым таксама займаюцца сябры клуба “Сафары”.


Уладзімір Лазарэнка ўсё жыццё прысвяціў адраджэнню беларускіх ганчакоў і задаволены, што гэтая парода зарэгістравана ў 2004 годзе. Хаця пра яе шмат стагоддзяў таму пісаў Мікола Гусоўскі ў паэме пра зубра. Таму, сцвярджае, трэба перш зважаць на сваё, а не хваліць чужое.


Чаму такая ўвага беларускаму ганчаку? Гэты паляўнічы сабака для нашых умоў, для здабычы звера ў лясах-пералесках, надзейны і паслухмяны. Дарэчы, менавіта такія ўдзельнічалі і ў гэтым паляванні: гатовыя доўга працаваць, не агрэсіўныя, але чужому ў рукі не дадуцца.


 Нарэшце гаспадар свята, старшыня Міёрскай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Іван Атрошка аб’яўляе пастраенне, тлумачыць умовы палявання, нагадвае пра тэхніку бяспекі, удакладняе, якога звера і колькі можна здабываць. Вырашаюцца арганізацыйныя пытанні: хто і адкуль ідзе ў загон, дзе на лініі размяшчаюцца стралкі.


Мікалай Шаўчук знаёміць з сігналамі ражка і дае галоўны — “Пачатак палявання!”.
Пад размовы куды можа пайсці звер, а ў яго дарог у лесе шмат, машыны развозяць усіх па сваіх месцах. Я трапляю на лінію стралкоў за ўрочышчам Дубы. Як павярнулі з асфальту, дарога не для звычайных легкавікоў. Вопытныя паляўнічыя адразу заўважаюць сляды дзікоў на зямлі, лясныя свінні нешта смачнае шукалі і ў некалькіх неўбраных пракосах канюшыны. Надзея на здабычу павялічваецца.


Прыпыняемся на ўзлеску, і ў 10.50 людзі са стрэльбамі праз сухі канал імкнуцца ў бок балота да стралковых вышак.


Мне, чалавеку, далёкаму ад клопатаў паляўнічых, застаецца толькі назіраць за амаль голым асеннім лесам і ўслухоўвацца ў гукі, якія з яго даносяцца. Распытваю пра ўражанні мінчаніна, які з карабінам заняў пазіцыю пад дубам з вялікім сектарам абстрэлу па чыстым полі. Ён не адзін, на паходным табурэце 13-гадовы сын, які толькі засвойвае азы вялікай навукі па здабычы звера.


…Недзе праз дзве гадзіны да мяне даносяцца далёкія галасы загоншчыкаў. У 12.19 — адзін за другім два стрэлы ў глыбіні лесу на сцяжынцы, што праклалі збіральнікі журавін. Па ёй і праходзіць стралковая лінія. Як потым аказалася, страляў хірург з Мінска, яму і пашчасціла ўпаляваць вялікую чорную свінню.


У 12.50 на поле выбягае казуля, але страляць нельга, пакуль яна на фоне аўтамашын. Крыху пазней услед ёй без надзеі пацэліць двойчы “пуляе” з карабіна мой сусед-мінчанін. Яшчэ два стрэлы прагучалі ў розных канцах лесу, як аказваецца, таксама безвыніковыя.


Прыкладна ў 13 гадзін адзін за другім з’яўляюцца сабакі, за імі — загоншчыкі, потым падцягваюцца стралкі. Усе ўзбуджаныя, удакладняюць хто якога звера бачыў, куды той падзеўся, як пераадольвалі перашкоды, як паводзілі сябе ганчакі, хто страляў і з якім вынікам…
Раблю для сябе выснову, што ўдзельнічаць у паляванні больш цікава, чым за ім назіраць.


Між тым, упаляванага дзіка вагой не менш за цэнтнер за добры кіламетр трэба выцягнуць з лесу па гразкай сцежцы. Гэта можна зрабіць толькі гуртам. Такім чынам, паляванне — гэта яшчэ і агульная цяжкая праца.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта