В первые дни ноября — торжество Всех Святых и День поминания умерших

 Паводле гістарычных звестак, урачыстасць Усіх Святых устаноўлена ў 835 годзе папам Грыгорыем IV. Штогод 1 лістапада католікі ва ўсім свеце аддаюць пашану святым і бласлаўлёным. У міёрскім касцёле у гэты дзень будуць адпраўлены тры святыя імшы — у 8, 12, і 18 гадзін.

Лічыцца, што святыя і бласлаўлёныя мужным і часам пакутным жыццём заслужылі вечнае шчасце ў небе. Малітвы да іх выказваюць просьбай аб заступніцтве перад Богам, дапамозе ў трываласці і апецы для людзей. Вернасць і адданасць усіх святых Богу з’яўляецца прыкладам у фарміраванні жыццёвага паклікання, а іх малітвы — абаронай у штодзённай барацьбе са злом. Варта звяртацца з просьбамі да святых, яны абавязкова выслухаюць і дапамогуць.

 Памаліцца за душы
У Х стагоддзі ў літургічным календары каталіцкага касцёла з’явілася яшчэ дата — Дзень успамінаў памерлых. Прыпадае на 2 лістапада. У народзе называецца як Дзень задушны. Напярэдадні людзі прыбіраюць магілы, затым моляцца за сваіх памерлых і ў памяць па іх запальваюць свечкі. Захаванне абраду памінання з’яўляецца важным абавязкам усіх вернікаў. Душа пасля смерці магла трапіць у чысцец. Добрыя справы, малітвы, пакаянне жывых можа дапамагчы памерламу ачысціцца ад грахоў і трапіць у рай.


У міёрскай святыні 2 лістапада служба адбудзецца а 8 гадзіне. Пасля яе святар і вернікі з працэсіяй адправяцца на старыя могілкі, што непадалёку ад касцёла. На новых могілках за горадам святая імша адбудзецца ў 12.00. Увечары ў касцёле вернікі памоляцца на службе а 18 гадзіне.


Дарэчы. На працягу актавы, а гэта значыць з 1 да 8 лістапада, пасля вячэрняй святой імшы, што пачынаецца ў 18.00, у міёрскай святыні будуць зачытвацца выпамінкі за памерлых і маліцца за іх душы на Святым ружанцы.
Запрасіць ксяндза памаліцца на могілках можна перад або пасля святых імшаў у касцёле.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.