Авторизация
 

Набліжаецца Дзімітрыеўская бацькоўская субота

 Набліжаецца Дзімітрыеўская бацькоўская субота. У праваслаўных храмах памоляцца за хрысціян, чыё зямное жыццё завяршылася. У гэты дзень, як і на Радаўніцу, наведваюць магілы родных і блізкіх. Ідзём на могілкі са стракатымі букетамі штучных кветак. І не думаем, што такі “знак увагі” зусім непатрэбны. Ні памерлым, ні жывым.

ПАМЯТАЮ, як на магіле дзядулі высаджвалі з цётачкай шматлетнікі. Было гэта год пятнаццаць таму. Ужо тады на нашых вясковых могілках з жывымі кветкамі пачыналі суседнічаць штучныя. Цяпер несапраўдныя рамонкі, ружы, герберы запаланілі месцы пахаванняў. Яркія, пышныя, не патрабуюць догляду. Калі фарба выцвіце, заменяць іх новымі.


Нежывыя кветкі вырабляюць з розных штучных матэрыялаў. Сярэдзіну могуць рабіць з пенапласта, пялёсткі — з поліэстэра ці латэкса, унутры сцябла з ПВХ — металічны стрыжань. Гэта значна ўскладняе перапрацоўку. Таму такія букеты, як і штучныя вянкі, у хуткім часе аказваюцца на сметніку. Працэс раскладання доўжыцца сотні год, пастаянна выдзяляюцца таксічныя рэчывы, якія забруджваюць глебу і паветра. Часам могілкавы дэкор, які адслужыў сваё, спальваюць. Пры гэтым у навакольнае асяроддзе могуць трапляць цяжкія металы і дыаксіны — трывалыя арганічныя забруджвальнікі, якія валодаюць моцным канцэрагенным уздзеяннем і з’яўляюцца адной з прычын анкалагічных захворванняў.


 НЯДАЎНА ў райвыканкаме гаварылі пра выкананне заканадаўства аб свабодзе сумлення, вераспавядання і рэлігійных арганізацыях на Міёршчыне. Сярод іншых пытанняў узнімалі праблему вянкоў на сметніках. Непрыемна-тужлівае пачуццё ўзнікае, калі бачыш сярод россыпу пустых бутэлек, бруднага старога адзення, бітага шкла рытуальны атрыбут, які нядаўна знаходзіўся на магіле.


Святары заўважалі, што традыцыя прыходзіць на пахаванне з вянком далёкая ад хрысціянскай. Раней у апошні шлях чалавека праводзілі з жывымі кветкамі і галінамі хвойных дрэў.


Царква не прымае штучных кветак і вянкоў. Гэта падман перад Богам. Несапраўдныя кветкі — несапраўднае ахвяраванне. Лепш упрыгожваць магілы жывымі раслінамі. І памятаць, што нашым родным, якія адышлі ў іншасвет, перш-наперш патрэбны малітвы і добрыя справы ў памяць пра іх. Калі грошы, якія штогод трацім на штучныя букеты, аддаць на дабрачыннасць, будзе карысць і чалавеку, і прыродзе.

Пахаванні дагледжаныя і акуратныя і без штучнага дэкору.


ПРЫЙСЦІ ў памінальны дзень на могілкі без штучных кветак — выглядаць белай варонай. Ад шкодных масавых звычак адмовіцца складаней, чым ад уласных. І ўсё ж перш чым выбраць чарговы нежывы букет, трэба ўспомніць, дзе аказаліся папярэднія. Для тых, каго ўжо няма, такі падарунак — пустое. А ў адносінах да прыроды — гэта злачынства, наступствы якога не хочам усведамляць. 

Фота для ілюстрацыі і Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта