Авторизация
 

Міярчане маліліся з Папам Рымскім у Аглоне

 Папа Рымскі Францішак знаходзіўся ў краінах Балтыі — Літве, Латвіі і Эстоніі — чатыры дні да 25 верасня. Сустракаўся з кіраўніцтвам дзяржаў, маліўся з вернікамі на імшах у Вільнюсе, Каўнасе, Рызе, Аглоне і Таліне. Удзельнічаць у службах прыязджалі веруючыя з Расіі,  і з краін Еўропы. З Беларусі найбольш людзей прыехала на малітоўнае спатканне з Віцебскай дыяцэзіі.

Амаль два месяцы з нецярпеннем чакалі вернікі з Міёр вандроўку на сустрэчу з Папам Рымскім у латвійскі санктуарый Аглона. Збіралі неабходныя дакументы і рабілі візы. Ранкам 24 верасня паўсотня міёрскіх парафіян са святарамі Андрэем Таўруком і Юрыем Бараўнёвым выправіліся з райцэнтра на канфартабельным аўтобусе ў блізкае замежжа. Крыху больш чым праз дзве гадзіны ўжо на латвійскім баку праходзілі кантроль для ўдзелу ў масавым мерапрыемстве. Столькі ж часу па прыбыцці заставалася і да галоўнай Святой імшы з удзелам Папы. Гэта дазволіла памаліцца ўласнай малітвай, агледзець скульптуры і цікавыя мясціны санктуарыя, зрабіць здымкі. 

 Чым вабіць Аглона?

Аглона — пасяленне ў Латвіі, дзе пражывае паводле апошніх дадзеных 874 чалавекі. У касцёле захоўваецца найбольш важная і вядомая святыня іх краіны — Аглонскі абраз Божай Маці. Штогод 15 жніўня на свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сюды прыбывае да 100 тысяч пілігрымаў з Расіі, Літвы, Беларусі і іншых краін свету. Абраз Маці Божай — цудатворны. Ён размяшчаецца ў галоўным алтары святыні. Вобраз Марыі, якая ў адной руцэ трымае кветкі, а на другой Езуса, напісаны маслам на дубовай дошцы і датуецца XVII стагоддзем. Надпіс на сярэбранай раме ад 1834-га года сведчыць: “Гэта сапраўдная выява Аглонскай Багародзіцы, якая на працягу 134 год вядомая сваімі цудамі”. За алтаром знаходзіцца сховішча, у якім размяшчаюцца шматлікія сведчанні гаючай сілы іконы.

Дарэчы, у пачатку 1990-ых пешшу хадзілі ў Аглону вернікі з Міёр на чале з ксяндзом Уладасам Пятрайцісам. Шлях пралягаў праз лясы і палі, начавалі тады ў намётах.

Важней за іншае — надвор’е ў душы

Наведванне святых мясцінаў асаблівым шчасцем адгукаецца ў душы чалавека. Божы спакой і радасць агортвае сэрца. Як спяваецца ў адной рэлігійнай песні, ад розных нягодаў “Марыя агортвае сваім плашчом…”. А тут яшчэ і супольная малітва з духоўным кіраўніком касцёла ва ўсім свеце Папам Францішкам! Сваімі ўражаннямі ад паездкі падзяліліся вернікі міёрскай парафіі:

 Жанна Закрэўская:

— На сустрэчу з Папам Рымскім трапіла не ўпершыню. Некалькі год таму надарылася паехаць у нямецкі горад Кёльн, дзе маліліся з кіраўніком касцёла свету, на той момант Бенедыктам ХVI. Аглона знаходзіцца значна бліжэй, таму і на сустрэчу з Папам Францішкам выпраўлялася з большай ахвотай. Дажджлівае і халоднае надвор’е не надта перашкаджала настрою, бо ў Латвіі сустракалі ветлівых і добразычлівых людзей. Па праграме, раздадзенай нам загадзя, знайшлі абазначаны для нашай групы сектар. На пляцы перад святыняй змяшчалася некалькі тысяч чалавек. Навокал размаўлялі на польскай, рускай,  латышскай мовах, нечым было падобна да спаткання на Вавілонскай вежы.

Пантыфік прызямліўся на верталёце. Праз рады вернікаў праехаў на спецыяльным аўтамабілі, бласлаўляючы прысутных. Служба вялася на замежнай незразумелай мове, але мы здагадвалися, пра што ідзе размова, таму адказвалі па-беларуску. Прамовіў да вернікаў Папа Францішак на італьянскай мове, з перакладам на латышскую. Калі ж вярталіся дадому, то наша парафіянка Таццяна Вішнеўская прачытала пераклад казання. У разважаннях духоўнага настаўніка паўставала постаць пакорнай і ахвярнай Маці Божай, як апякункі ўсіх людзей. Папа Францішак заклікаў не заставацца раўнадушнымі да патрэб блізкіх, быць адкрытымі на іншых.

 Вераніка Рынкевіч:

— Паездкай у Аглону засталася вельмі задаволеная. І цяпер не верыцца, што на свае вочы бачыла Папу Рымскага і нават малілася з ім. Радасная падзея застанецца ў памяці. Буду прыгадваць сустрэчу праз гады, пераглядаючы здымкі. Золь у надвор’і, якой сустрэла нас Аглона, не загасіла радасці і шчасця ад прабывання ў святым месцы Латвіі.

 Ганна Блажэвіч:

— Пілігрымка на сустрэчу з Папам Францішкам, як і ў кожнага, хто там быў, пакінула цёплыя і ўзнёслыя пачуцці. Шчыра прызнаюся, што не ведала, чаму туды еду. Гэта быў проста шлях. Ужо калі апынулася на пляцоўцы перад касцёлам разам з тысячамі вернікаў рознага ўзросту і нацыянальнасці, а тым больш, калі ўбачыла Папу Рымскага, тады ўсвядоміла важнасць удзелу ў малітоўнай сустрэчы. У Святым Евангеллі напісана: “Дзе двое ці трое збіраюцца ў імя Маё, там і Я ёсць”. Гэтую ісціну праз апосталаў пакінуў нам Езус. Так было і ў Аглоне. Бог праз сустрэчу са сваім пасрэднікам на зямлі Папам Рымскім сабраў у адным месцы тых, хто верыць у Яго і спадзяецца на Божую дапамогу. Лічу, што для кожнага хрысціяніна важна хоць раз у жыцці паўдзельнічаць у малітоўным спатканні і Святой ахвяры з Папам. Так адчуваецца адзінства касцёла і ўзмацняецца вера.


Фотаздымкі з архіва апытаных.

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта