Авторизация
 

Абноўленая зала для заняткаў па рэлігіі ў Міёрах

 Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

Фота Ганны ВАЙСКОВІЧ і з сайта www.catholicnews.by.

Для веруючай моладзі і дзяцей каталіцкага касцёла ў Міёрах новы навучальны год прынёс прыемны сюрпрыз. Катэхетычная зала ў будынку плябаніі на вуліцы Паштовай, дзе праходзяць заняткі па рэлігіі, набыла новы выгляд. 2 верасня святліцу асвяціў пробашч парафіі ксёндз Крыштаф Міенкіна. Удзельнічалі паважаныя госці дырэктар Яраслаў Немец і яго намеснік Павел Шымек чэшскай арганізацыі Caritas (Карытас), дырэктар Карытас Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч. 

 Асноўная місія дабрачыннай арганізацыі Карытас — аказваць падтрымку і дапамогу маючым патрэбу. Цяпер у адрамантаванай зале дзеці і моладзь могуць збірацца не толькі на заняткі па рэлігіі, але і пачакаць рэйсавы аўтобус, павучыць урокі, правесці з сябрамі вольны час за кубачкам гарбаты, паглядзець тэлевізар. У дзень асвячэння залы ў Міёрах дзеці атрымалі падарункі ад Карытас. Уручыў іх ксёндз Андрэй Аніскевіч.


Падобны рамонт залы для спатканняў моладзі і дзяцей парафіі праведзены і ў Лепелі са спонсарскай падтрымкай Карытас Польшчы і па праграме Міністэрства замежных спраў Польшчы “Польская дапамога”.


 Старшыня парафіяльнай суполкі дабрачыннай арганізацыі Карытас Ганна Вайсковіч удзячна спонсарам і ўсім, хто дапамог у аднаўленні памяшкання. “Магнітная дошка, тэлевізар, невялікая куханька з рукамыйнікам і асобны санвузел, — створаны камфортныя ўмовы для навучання і адпачынку моладзі”, — адзначыла Ганна.


Штонядзелю ў катэхетычнай зале займаецца па дзве групы дзяцей і моладзі. У суботу рэпетыцыі праводзяць дзіцячы і маладзёжны хоры. З 16 верасня пачнуцца заняткі па рэлігіі для дзяцей, якія рыхтуюцца да прыняцця Першай камуніі. З імі займаецца катэхетка Наталля Гарноўская. Ганна Вайсковіч рыхтуе моладзь да сакраманту бежмавання. Першая катэхеза адбылася 9 верасня. Запісаць дзяцей на заняткі па рэлігіі ці на падрыхтоўку да бежмавання можна ў нядзелю перад службамі а 10 і а 18 гадзінах у катэхетычнай зале на вуліцы Паштовай.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта