Авторизация
 

Адноўлены крыж узнёсся над вёскай Орцы

 У Орцах 29 ліпеня вернікі з навакольных вёсак маліліся за памерлых на могілках у капліцы. Названая яна ў гонар Марыі Магдалены, яе ўспаміны адзначаюцца 22 ліпеня. Пасля сустрэчы скіраваліся да новага крыжа, які ўстанавілі на месцы старога. Абрад асвячэння правёў вікарый міёрскай парафіі ксёндз Андрэй Таўрук. Цяпер Орцы зноў пад Божай абаронай.

Аднавіць зламаны дубовы крыж не было магчымасці, таму мясцовая сям’я Маслаў вырашыла заказаць металічны. Расказвае Эдуард Масла: “Ля нашага бацькоўскага дома больш за паўстагоддзя стаяў крыж. Тату Уладзіміру Юзэфавічу 92 гады. Ён веруючы чалавек. Божыя ісціны перадаў і дзецям. Лічыць, што нягожа, калі наша радзіма не будзе абаронена крыжам. Вырашылі аднавіць яго на ахвяраванні сямейныя і вяскоўцаў, а таксама тых, хто родам з Орцаў і чые бацькі ці сваякі пахаваны на могілках. Арганізацыйнымі пытаннямі займаўся сын Андрэй. Металічны крыж заказалі ў Уладзіміра Кукуця з Пад’ельцаў. Сваякі з Польшчы даставілі новае распяцце.”

 З гісторыі крыжоў у Орцах на працягу апошніх двух стагоддзяў
У вёсцы ў мінулым стагоддзі крыж быў устаноўлены ў канцы вёскі. Тады тэрыторыя адносілася да Польшчы. У пэўны гістарычны момант некаторыя сяльчане вырашылі пераехаць у суседнюю дзяржаву. Сярод іх аказаўся і мясцовы выдатны цясляр Браніслаў Аляшкевіч. На развітанне ў 1947 годзе ён устанавіў непадалёк ад сямейнага гнязда Маслаў новы крыж, які прастаяў да 1962 года. У спякотнае лета здарыўся пажар. Панеслі тады вяскоўцы вялікія страты: згарэла некалькі хат і гаспадарчыя пабудовы. У тым ліку новая сядзіба Маслаў.

 Забраў агонь і крыж. Аднавіць яго было немагчыма, бо атэістычныя 60-80-я гады не дазвалялі ставіць сімвал людскога збаўлення і веры.
Пачатак 90-х прынёс у душы вернікаў палёгку. У перыяд калядавання ксяндза Уладаса Пятрайціса ў Орцах Уладзімір Масла распавёў яму сумную гісторыю крыжа. Са святарскага бласлаўлення і падоранага ім на новы крыж распяцця пачалося аднаўленне. Уладзімір Масла са Станіславам Баравіком зрабілі дубовы крыж. Прастаяў ён ад 1992 года да сёлета. На жаль, час не шкадуе драўніну. Зламаўся ад ветру літаральна ў адзін месяц з крыжом, што ля касцёла ў Міёрах. І вось цяпер пачаў сваё існаванне ў вёсцы Орцы металічны крыж. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта