Авторизация
 

Фестываль "Танцуй для Яго" ўпершыню прайшоў у Міёрах

 Рэлігійныя каталіцкія песні гучалі ўлетку на паўвостраве з пачатку 1990-ых, пазней у 2000-ых стаў зімой праводзіцца конкурс каляднай песні. Напрыканцы  ліпеня фестываль “Танцуй для Яго” ўзварушыў горад Міёры ўпершыню. Прыехала моладзь з Браслава, Друі, Полацка і Брэста. Усяго з міярчанамі набралася 78 удзельнікаў.

 Галоўная мэта: праслаўляць Бога танцам ад душы, а не пад строгія погляды журы. Гучалі на выніковым канцэрце на паўвостраве 28 ліпеня польскія, беларускія і нават італьянская песні. Танцавалі пад іх на сцэне і перад ёй. Гледачы адорвалі выступоўцаў апладысментамі і разам узносілі ў гору рукі для праслаўлення Госпада.

 — Бога можна праслаўляць танцам? — пыталіся са здзіўленнем некаторыя людзі. — Так. Можна. — адказвалі святары і моладзь. Пра гэта згадваецца ў Бібліі не раз: Мірыям танцавала, радуючыся перамозе, дадзенай Богам людзям на Чырвоным моры; цар Давід “плясаў перад Госпадам”, калі святкавалі вяртанне каўчэга запавету ў Ерусалім… Пра апошні факт можна паглядзень відэаролік на You Tube https://www.youtube.com/watch?v=X1J49KDH27w. У “Эклезіясце” згадваецца, што ёсць час для танцаў і для цішыні. Напэўна, маюцца на ўвазе перыяды пастоў. У “Псальмах” не раз сустракаюцца радкі, што ўказваюць: можна хваліць Бога і праслаўляць танцам. Кожнаму веруючаму вядома, што чалавечае цела належыць Богу і з’яўляецца святыняй Святога Духа. Таму мы павінны робіць дабро, а, калі танцуем для Бога, то праз гэта праслаўляем Яго.  

 Пра эмоцыі і ўражанні ад фестывалю запыталіся ў арганізатараў і ўдзельнікаў.

Ксёндз Крыштаф Міенкіна, пробашч парафіі ў Міёрах:

— У маладзёжным гурце “Fire of love” старшакласнікі, студэнты, працоўная моладзь. Яны спяваюць і танцуюць для Бога і людзей, падаюць добры прыклад іншым. Фестываль “Танцуй для Яго”, што значыць для Бога, праводзіўся на хвалу Божую. Упершыню ў Міёрах моладзь спрабавала паказаць, што славіць Госпада можна не толькі ў святыні малітвай, але і танцам сярод людзей, як гэта рабіў цар Давід. Таму на два дні прыехала да нас моладзь з іншых парафій. Рэгістрацыя праходзіла анлайн. Групы атрымалі хатняе заданне. Ужо ў Міёрах свае выступленні паказалі на выніковым канцэрце. Веруючая моладзь у чарговы раз даказала, што можна радавацца і бавіць час без алькагольных напояў.

 Шчыра дзякую шчодрым парафіянам і кіраўніку гаспадаркі “Маяк” Браслаўскага раёна Рамуальду Шукелю за прадукты харчавання, дырэктару СШ №2 Уладзіміру Ханецкаму за прадастаўленае памяшканне для абедаў, тым вернікам горада, што ўзялі моладзь на начлег. Важна, што людзі ў нашай парафіі адказныя за сваю веру і дзеляцца з іншымі тым, чым могуць.

Арына Шыдлоўская, браслаўчанка:

— Тут весела, мне вельмі спадабалася. Два дні распісаны былі па хвілінах. Мы шмат маліліся ў касцёле. У доме культуры рэпеціравалі танцы. Святары праводзілі цікавыя канферэнцыі.

 Ганна Наўгародская з Браслава:

— У Міёрах захапляльна правялі час. Асабліва запалі ў душу супольныя малітвы, канферэнцыі, з іх даведалася для сябе шмат цікавага. У нашым горадзе таксама праводзяцца танцавальныя сустрэчы для веруючай моладзі. Нядаўна праходзіла падобнае мерапрыемства. Прыязджалі хлопцы і дзяўчаты з розных дыяцэзій. Мне вельмі падабаецца танцаваць.

Сястра эўхарыстка Лілія Дарожка з Друі:

— Прыехалі групай 15 чалавек. Дабіраліся на заказным аўтобусе. Друйскай моладзі сустрэча вельмі спадабалася. Новыя знаёмствы, пашыраецца кругагляд. Вельмі задаволеныя цёплым прыёмам парафіян. Добра, што міярчане арганізавалі такое мерапрыемства. Хочацца пажадаць далейшага развіцця і спаткацца ў наступным годзе на гэтым жа месцы.

 Аліна Добыш з Брэста:

— У Міёры трапіла ўпершыню, дабіралася перасадкамі на цягніках. Сама паходжу з парафіі Узвышэння Святога Крыжа. У нашым касцёле няма такіх мерапрыемстваў. Наведваем сустрэчы ў іншых гарадах. Узнікаюць думкі на Божую хвалу нешта цікавае рабіць і ў сябе. Баялася, што тут нікога не ведаю. Але хлопцы і дзяўчаты вельмі добрыя, яны адразу па-сяброўску прынялі мяне. На малітве праслаўлення ў касцёле адчувала сябе выдатна. Цудоўная ігра і спевы міёрскай моладзі набліжалі да Творцы. Толькі ў Міёрах даведалася на канферэнцыі ксяндза, што Бога можна праслаўляць танцам і пра гэта ўказана нават у Бібліі!

 Анастасія Пазняк, міярчанка:

— Канцэрт песень і танцаў даваў гурт міёрскай моладзі “Fire of love”. Праводзіліся розныя гульні і паказ хатняга задання. Мы рыхтавалася да мерапрыемства каля месяца. Ад танцавальнай сустрэчы засталося вельмі шмат станоўчых эмоцый. Пабачыліся з сябрамі, размаўлялі са святарамі і законнымі сёстрамі, чым узбагаціліся духоўна. Хлопцы і дзяўчаты хацелі паказаць свае таленты на праслаўленне Бога. У два фестывальныя дні вольнага часу не было. Кожны ўдзельнічаў у занятках, сустрэчах, супольных малітвах. Цікавыя канферэнцыі праводзілі ксяндзы Вячаслаў Адамовіч  і Аляксандр Грыцкевіч. Хочацца, каб спатканне паўтарылася ў наступным годзе.

Гурту “Fire of love” крыху больш года. У састаў уваходзяць музыкі Яўгенія Баговіч (клавішныя), Андрэй Ражанскі (бас-гітара), Дзмітрый Ляшук (электра-гітара), Марыя Вішнеўская (барабаны), спяваюць Вікторыя Даргель і Дзіяна Мітрафанава, прадзюсары Юрый Сіповіч і Вікторыя Мітрафанава, памочнікі Вадзім Грыгор’еў і Ганна Аляксеева. Моладзь актыўна ўдзельнічае ў жыцці парафіі. Гурт пасля фестывалю атрымаў запрашэнне з канцэртам прыехаць на Брэстчыну ў Пінск і на Гродзеншчыну ў Астравец. Цяпер хлопцы і дзяўчат старанна рыхтуюцца да гастроляў.

Фота аўтара з выніковага канцэрта на паўвостраве.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 769
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 583
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 655
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 702
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 512
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 701
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта