Авторизация
 

Ля міёрскага касцёла асвячалі машыны і бласлаўлялі кіроўцаў

 Традыцыйна 25 ліпеня ранкам і ўвечары да касцёла прыязджае больш аўтамабіляў, чым у звычайныя будні. На ўспаміны святога мучаніка Крыштафа — апекуна вадзіцеляў, садоўнікаў, гандляроў, падарожнікаў, паромшчыкаў і маракоў — адбываецца асвячэнне транспартных сродкаў і кіроўцаў. Узгадваецца ў літургіі і апостал Якуб.

— Святы Якуб першым з вучняў Езуса прыняў пакутніцкую смерць. Прыклад адданай веры Госпаду і служэння людзям — аснова яго жыцця, — прамаўляў ксёндз Крыштаф да прыхаджан. — Дзве вялікія і верныя Богу асобы ўзгадваюцца ў адзін дзень. Таксама і святы Крыштаф у свой час пасля некаторых духоўных выпрабаванняў вырашыў аддаць жыццё службе на хвалу Вялікага Усемагутнага Бога. Пакутнае, але святое іх служэнне дало плён. Мы маем моцных заступнікаў на небе!


 Што да сённяшніх падзей, то ўсе вадзіцелі, колькі выпраўляюцца ў дарогу, столькі ж разоў прагнуць апынуцца дома. Просім у Бога, каб яны вярталіся здаровымі туды, дзе чакаюць родныя, жонка, дзеці, бацькі. Дома адчуваем сябе спакойна, на сваім месцы. Кожнаму жадаю шчаслівага вяртання з розных шляхоў. У дарозе ж заўсёды памятаць пра іншых удзельнікаў руху, кіравацца розумам. Няхай ахвярная малітва за сябе і за іншых прыносіць плён. Не трэба шкадаваць на яе часу.


На святой Імшы вернікі маліліся за ўсіх вадзіцеляў, а таксама за пробашча Крыштафа Міенкіну з нагоды святкавання імянін.
Пасля службы абрад бласлаўлення вадзіцеляў і транспартных сродкаў удзялілі ксяндзы Андрэй Таўрук і Крыштаф Міенкіна. Больш за паўсотню аўто няспешна раз’язджалася дадому.

Фота аўтара.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 992
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 758
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 46 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 633
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 849
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 828
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 марта 2019
Михаил, Ростислав

Именины 26 марта 2019
Александр, Григорий, Михаил, Николай, Терентий, Кристина

Госці краін
free counters
Партнеры сайта