Авторизация
 

У Міёрскім музеі дзейнічае выстава ікон

 У Міёрскім гісторыка-этнаграфічным музеі дзейнічае выстава ікон мастачкі з Маладзечна Ядвігі СЯНЬКО.  “Святло нязгаснае”. Такая назва аб’ядноўвае прадстаўленыя праваслаўныя і каталіцкія іконы, вядомыя біблейскія сюжэты. Пра аўтара расказвае дырэктар музея Аксана Лагунёнак.

 — У нашым музеі мастачка не ўпершыню выстаўляе свае работы. Спадзяёмся, што і на гэты раз яны будуць цікавыя для міярчан і гасцей горада, -- гаворыць Аксана Анатольеўна. – У 1983 годзе Ядвіга Сянько скончыла факультэт выяўленчага мастацтва Маскоўскага ўніверсітэта мастацтваў. з 1997-га яе творчасць непарыўна звязана з хрысціянскай тэматыкай. Атрымала блаславенне Філарэта мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Экзарха ўсёй Беларусі на напісанне спісаў з усіх вядомых у праваслаўным свеце ікон. У творчай скарбонцы – звыш двух тысяч работ. Размешчаны яны як у храмах Маладзечна і Маладзечненскага раёна, так і ў іншых святынях краіны. Ёсць работы беларускай мастачкі ў прыватных калекцыях у Расіі, Украіне, Арменіі, Польшчы, Германіі, Францыі, Бельгіі, Італіі, Англіі, ЗША. З 2003 года ў гарадах Беларусі прайшло каля двухсот выстаў. Ядвіга Сянько ўдастоена звання сапраўднага члена Міжнароднай Акадэміі экалогіі, мастацтва і архітэктуры.
У МУЗЕІ прыхільнікі мастацтва бліжэй пазнаёмяцца з творчасцю Ядвігі Сянько. Даведаюцца пра гісторыю і прызначэнне адлюстраваных ікон.

Працуе выстава да 28 верасня. За даведкамі можна звярнуцца па тэлефоне 4 19 15. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 769
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 583
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 655
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 702
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 512
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 701
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта