Авторизация
 

На свяце сям’і ў аграгарадку Сар’я на Верхнядзвіншчыне

 На свяце сям’і, кахання і вернасці ў аграгарадку Сар’я Верхнядзвінскага раёна пабывала праваслаўная моладзь з Міёр. Кожны год 8 ліпеня над ціхай Сар’яй разносіцца мелодыя царкоўных званоў. З благачынняў Полацкай епархіі і далёкіх мясцін сюды з’язджаюцца вернікі, каб ушанаваць памяць святых Пятра і Феўроніі. У мясцовым храме Унебаўзяцця Прасвятой Багародзіцы гучаць малітвы.

ЦЁПЛАЙ раніцай разам са знаёмымі адправіліся на свята. Дарога заняла крыху больш за паўгадзіны. Да літургіі, якая пачыналася ў 9.30, паспелі загадзя. Застаўся час, каб прайсціся па тэрыторыі храма, адчуць урачыстую атмасферу. Затрымацца ля помніка князю Пятру і Феўроніі Мурамскім, у думках звярнуцца да святых з запаветнымі просьбамі. Ад таго часу, калі Пётр і Феўронія княжылі ў Мураме, аддзяляюць стагоддзі. Прыклад іх кахання і вернасці застаецца яскравым і асабліва неабходным у наш час.


 Невыпадкова менавіта ў Сар’і адзначаюць свята. Мясцовы храм таксама ўзвяла сіла шчырага кахання. Святыню, якая цяпер уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як помнік дойлідства рэспубліканскага значэння, пабудаваў у сярэдзіне ХІХ стагоддзя мясцовы шляхціц Ігнат Лапацінскі. Яго жонка Марыя рана пайшла з жыцця. У памяць пра яе верны муж вырашыў узвесці храм, які б стаў увасабленнем прыгажосці маладой жанчыны і адлюстраваннем яго глыбокіх пачуццяў да каханай. Спачатку культавая пабудова была касцёлам, затым стала царквой.
  СВЯТОЧНУЮ літургію ўзначаліў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Адслужылі малебен перад іконай з часцінкай мошчаў святых Пятра і Феўроніі. Затым адбыўся хрэсны ход. На выхадзе з храма ўрачыстае шэсце падзяляецца на дзве плыні, якія разыходзяцца ў супрацьлеглыя бакі, а затым, прайшоўшы па ваколіцы, злучаюцца ля варот святыні.


Звяртаючыся з прамовай да вернікаў, уладыка Феадосій падкрэсліў важнасць трывалых сямейных адносін. Прыгадаў, што ў былыя часы скасаванні шлюбу былі вялікай рэдкасцю, чаго не скажаш пра сучаснасць. Сёння моладзь не заўжды ўсведамляе ўсю глыбіню вянчання, часам падыходзяць да гэтага царкоўнага абраду неабдумана.


Прадоўжылася духоўнае свята ў Доме культуры. Мясцовыя артысты падрыхтавалі для гасцей змястоўную канцэртную праграму.


ПА дарозе дадому дзяліліся ўражаннямі. Везлі з сабой сувеніры Верхнядзвінскага ТЦСАН, якія можна было набыць на месцы. Працавала і царкоўная лаўка. У Сар’ю некаторыя наведаліся не ўпершыню. Разам з тым сюды хочацца вярнуцца. Дзень сям’і, кахання і вернаці — свята, якое нагадвае пра самыя важныя каштоўнасці для кожнага чалавека. І ў святым месцы гэта асабліва ўсведамляеш і адчуваеш. 

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ.
Упершыню Дзень сям’і, кахання і вернасці ў Сар’і адзначылі 8 ліпеня 2011 года. У той жа час на тэрыторыі мясцовага храма ўстанавілі помнік верным князю Пятру і Феўроніі Мурамскім. Яго аўтар — віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Гэта першы помнік святым апекунам шлюбу ў Беларусі.

Фотаматэрыял аўтара.

Аляксандр РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 300
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 911
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 402
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 213
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 943
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 158
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 131
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта