Авторизация
 

Па слядах пілігрымаў у напрамку Міёры—Будслаў

 Святое месца ў Будславе ў пачатку ліпеня прыцягвае да сябе сотні і нават тысячы пілігрымаў. З году ў год выпраўляюцца мужчыны і жанчыны, старыя і малыя да Маці Божай пешшу, на веласіпедах, машынах, аўтобусах і грамадскім транспартам. Прыносяць у святыню на вуснах і ў душы просьбы, малітвы, падзякі. Прыходзяць да Маці Божай, як да роднай маці, якая выслухае, суцешыць і супакоіць. 

Міярчане рушылі ў дарогу 26 чэрвеня пасля святой Імшы ў міёрскім касцёле. Узначальваў вандроўку ў Будслаў пробашч парафіі ксёндз Крыштаф Міенкіна, далучыліся законныя сёстры з Наваполацка Магдалена і Анастасія. Па традыцыі, дапамагалі ў арганізацыйных момантах сталыя пілігрымы Эдуард Шэнда і Яўген Лаўрыновіч.


Першы начлег чакаў у Новым Пагосце. Да вёскі 17 кіламетраў. Пераадолелі іх лёгка. Ля касцёльных брам сустракалі пробашч парафіі ксёндз Аляксей і вернікі, якія прымалі на адпачынак.


 У дарозе працягласцю больш за 160 кіламетраў юныя і дарослыя пілігрымы маліліся на ружанцы ў розных інтэнцыях, песнямі ўзносілі Богу хвалу. Часам спыняліся, каб папіць, падсілкавацца бутэрбродамі, ласункамі, якія прапаноўвалі жыхары ў мястэчках. Для тых, хто ўпершыню пайшоў у пілігрымку, адбыўся абрад пасвячэння. Вечарамі, калі моладзь адчувала сябе не надта стомленай, разводзілі вогнішча. Спявалі рэлігійныя спевы і танцавалі. І так шэсць дзён. Шчымліва і з бляскам у вачах радаваліся вежам Будслаўскага касцёла, калі тыя з’явіліся з-за павароту і вершалін дрэў па дарозе ад Ілава.


 У Будславе міёрскія пілігрымы размясціліся лагерам у намётах. Аднак мала хто ноччу спаў: насычаная праграма малітваў і сустрэч вабіла нястомных пілігрымаў.


Уражаннямі падзялілася Анастасія Пазняк, якая хадзіла ў пілігрымку трэці раз:
— Дарога выдалася нялёгкай. Спачатку спёка, пасля дождж і моцны вецер. Аднак гэта не перашкодзіла, крочылі з песнямі і праслаўлялі Бога. У Будслаў прыйшлі ўсе мокрыя, дрыжалі ад холаду. А на душы стала цёпла і добра. Мы ведалі, што прыйшлі да сваёй Маці з просьбамі, а Яна прыняла нас такімі як ёсць у свае абдымкі.


  Пілігрымка ўсіх з’яднала. Мы адчувалі сябе адной вялікай сям’ёй, дзе кожны гатовы дапамагчы і ніхто не застаецца на адзін са сваёй праблемай. Кожны дзень асаблівы і цікавы. Сёстры Магдалена і Анастасія праводзілі канферэнцыі на тэмы, якія нас вельмі хвалююць. Пробашч Крыштаф апавядаў цікавыя павучальныя гісторыі.


Люблю хадзіць у пілігрымку, бо яна набліжае мяне да Бога, шмат пазнавальнага бяру для сябе з канферэнцый ксяндза і сясцёр. З’яўляюцца новыя сябры.


Дарэчы, усе шэсць дзён дарогі да Будслава можна пабачыць на здымках у Інстаграме па спасылцы https://www.instagram.com/moladz_dla_chrysta/.


Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта