Авторизация
 

Жыровіцкая ікона Божай Маці ў Міёрах

 Па блаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Феадосія Архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага, пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама і райгарвыканкамаў кананічнай тэрыторыі Полацкай епархіі з 22 да 30 чэрвеня праходзіць Епархіяльны Хрэсны ход з Жыровіцкай іконай Божай Маці. 

У сераду, 27 чэрвеня, вялікая Святыня прыбудзе ў Міёры.
17.30. Адпраўленне ад храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне заказным аўтобусам да Паклоннага крыжа ў Блажкі.
18.00. Сустрэча Хрэснага ходу з Жыровіцкай іконай Божай Маці.
18.00-19.00. Хрэсны ход з вялікай Святыняй ад Паклоннага крыжа да міёрскага храма.
19.00. Малебен з чытаннем Акафіста Божай Маці. Пакланенне Святыні.
Храм будзе адчынены для пакланення Жыровіцкай іконе Божай Маці нават ноччу на працягу ўсяго часу знаходжання ў ім.


28 чэрвеня
7.30-9.30. Божая літургія. Пакланенне Святыні.
10.00-10.30. Сустрэча іконы ў дзіцячым санаторыі “Расінка”.
У малітвенным ушанаванні Жыровіцкай іконы Божай Маці прымуць удзел усе святары Міёрскага благачыння. Запрашаем жыхароў раёна далучацца да епархіяльнага Хрэснага ходу.


Пра што моляцца перад святыняй
Жыровіцкая ікона праславілася перш за ўсё лекаваннем ад розных хвароб. Вялікую дапамогу Божая Маці аказвае парадзіхам. Шчырая малітва пазбавіць ад курэння, алкагалізму, наркаманіі. Перад цудатворным абразам моляцца, калі ўзнікаюць праблемы. Святыня дапамагае набыць душэўную раўнавагу і спакой.


Ікону шануюць не толькі ў праваслаўі, але і ў каталіцкай царкве.


Яўленне іконы
Вясной 1470 года сярод лясоў ва ўладаннях казначэя Літоўскага княства баярына Салтана ў Жыровічах знайшлі ікону з выявай Божай Маці з Немаўляці. Яе святое ззянне ў густых галінах дзікай ігрушы ўбачылі юныя пастухі. Яны знялі абраз з дрэва і аднеслі ў дом гаспадара. Баярын, які ўсвядоміў цуд Божы, з благагавеннем прыняў святыню і наведаў месца яе з’яўлення. Памаліўшыся, даў абет Богу пабудаваць там храм у гонар Прасвятой Багародзіцы. Гэта ажыццявілася ў хуткім часе.


Каля 1520 года ў сяленні здарыўся вялікі пажар, які знішчыў і драўляны храм. Прапала і цудатворная ікона. Яе пошукі аказаліся дарэмнымі. Прайшоў час, і ў адзін з дзён дзеці на вялізным камяні ўбачылі Божую Маці ў нябёсным ззянні. У руках Прасвятой Дзевы была ікона. З радасцю дзеці паведамілі святару і бацькам пра ўбачанае. З народам ён паспяшаўся да ўказанага месца.


Бог не даў убачыць Дзеву Марыю, яны да вялікага свайго суцяшэння набылі на камяні цудатворную ікону. На месцы згарэлага хутка адбудавалі новы храм, куды перанеслі святыню.


Цяпер, адлюстраваная цудатворным чынам на камяні, памерам усяго ў некалькі сантыметраў, абпаленая пажарам, крыху трэснутая ад агню і часу, святая ікона — сапраўдны абраз Прачыстай Дзевы Марыі, знаходзіцца ва Успенскім саборы Жыровіцкага мужчынскага стаўрапігіяльнага манастыра. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта