Рождение Иоанна Крестителя

 24 чэрвеня адзначаецца нараджэнне Яна Хрысціцеля. У хрысціянстве вучэнне пра першавесніка Месіі — Езуса Хрыста — звязана менавіта з вобразам гэтага прарока. Як апавядае Евангелле, сам Езус назваў Яна так: “Ілля, якому павінна прыйсці” (Мц. 11:14). 

Калі Яну споўнілася трыццаць гадоў, ён пачаў прапаведваць у Юдэйскай пустыні, а затым у наваколлі ракі Іярдан. Сурова выкрываў заганы грамадства і заклікаў да пакаяння, абвяшчаючы аб хуткім прыходзе Месіі. Яго знешні выгляд па апісаннях нагадваў аблічча Іллі: насіў адзенне з вярблюджай скуры, падпярэзваўся пасам, а еў саранчу і дзікі мёд (Мк. 1: 10-16). Прамовы яго былі настолькі моцныя, што неўзабаве сталі збірацца вучні.


Вонкавым знакам пакаяння і духоўнага абнаўлення Ян выбраў хрышчэнне— абмыванне ў вадзе (адсюль і імя — Хрысціцель). Прыняць хрост прыйшоў і Езус, пра годнасць якога як Месіі абвяшчаў у сваёй гаміліі Ян (Мц. 3: 14-15). Так прарок паклаў шлях служэнню і вучэнню Езуса Хрыста.


Традыцыя праслаўляць Яна Хрысціцеля ў дні яго нараджэння і пакутніцкага скону (29 жніўня) склалася яшчэ ў першых хрысціянскіх супольнасцях. З ІІІ стагоддзя свята нараджэння Яна Хрысціцеля шырока адзначалася хрысціянамі, а ў пачатку ІV урачыстасць уведзена ў хрысціянскі каляндар.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.