Авторизация
 

У аграгарадку Чапукі асвяцілі новы крыж

 Па сведчанні гісторыка Вітольда Ермалёнка, паселішча Чапукі згадваецца ў архівах з ХVІІІ стагоддзя. Да яго прылягаюць не менш старажытныя вёскі Любінова і Жміндзіна. Старажылы не памятаюць, каб іх паселішча за апошняе стагоддзе адзначалася знакам крыжа. А паўгода таму ў мясцовых вернікаў узнікла ідэя ўстанавіць яго ў Чапуках. 

Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму бабуля аднаго ахвярадаўцы вельмі пра гэта марыла. Жанчыны даўно няма, а яе мара рэалізавалася. На крыж збіралі сродкі католікі і праваслаўныя (трэцяя частка ад ўсіх ахвярадаўцаў).  Юрый Аляксееў з метала выканаў крыж, распяцце да яго даслалі з Гродна. Устанаўлівалі і падсыпалі, залівалі цэмент талакой. Цэлы тыдзень вечарамі пасля асноўнай і хатняй працы прыходзілі да будучай “чапукоўскай Галгофы” сем’і Веранікі і Мікалая Цітовічаў, Наталлі і Віталя Агурэцкіх, Яўген Канагатаў і Ірына Беразоўская, Ірына Кажан, Алег Байчук, Марына Лабунька, Павел Пяткевіч, Вераніка Хаданёнак, Сяргей Арол, Ігар Усціновіч, Яўген Чарневіч, Сяргей Шульга, Валянціна Капусціна. Шчыравалі, не пакладаючы рук.

 Асвечаны сімвал
Знакавая падзея для жыхароў аграгарадка Чапукі адбылася чацвёртага чэрвеня. На скрыжаванні галоўных вуліц ксёндз Крыштаф Міенкіна асвяціў устаноўлены металічны крыж. Брукаваны шлях нагадвае Галгофу — каменную гару, дзе быў укрыжаваны Хрыстос. Памаліцца і стаць сведкамі падзеі прыйшлі прадстаўнікі розных пакаленняў — ад малога да старога. Паколькі паводле каталіцкай традыцыі ў чэрвені штодзень у вёсках ля крыжоў і ў касцёлах моляцца літаніяй да Сэрца Езуса, то і першае спатканне распачалі з гэтага набажэнства. Затым адчыталі “Ойча наш”. Пробашч міёрскай парафіі выступіў з прамовай. У ёй патлумачыў важнасць і глыбокі сэнс крыжа — сімвала пакут Хрыста за людскія грахі і ў той жа момант — перамогі над імі, знак пераходу ад цемры да святла вечнага жыцця.
Запыталіся ў мясцовых жыхароў пра настрой з нагоды падзеі:

 Марыя Маркевіч:
— Раней жыла ў Волкаўшчыне, таму наведвалася на малітву ў Новапагосцкі касцёл. Зараз у дачкі ў Чапуках, адсюль зручней дабірацца ў міёрскую святыню. Вельмі ўзрушана і задаволена сённяшняй падзеяй. Кожны населены пункт, у якім ёсць крыж ля дарогі, быццам знаходзіцца пад Божай абаронай. Гэта вельмі добра.

Ванда Кароткіна:
— Прапанову ўстаноўкі падтрымала ахвотна. Дыхтоўны прыгожы крыж. Вельмі задаволеная, малайцы, хто арганізаваў і рэалізаваў ідэю. У кожнай вёсцы стаіць крыж, а чым наша горшая? Спадзяёмся, што цяпер і набажэнствы майскія, калі моляцца літаніяй да Дзевы Марыі, і чэрвеньскія, што да Сэрца Езуса, таксама будуць у нас праводзіцца. Застаецца выбраць таго, хто пачне малітву. 

Да ведама: Кожны хрысціянін, католік ці праваслаўны, ведае важнасць жэсту крыжа. Пазначаючы сябе ім раніцай і ўвечары перад сном, перад і пасля ежы, падчас небяспекі і ў якасці абароны ад зла, выпраўляючыся ў дарогу, чалавек вызнае веру ў Бога, аддае свой лёс у Яго апеку і пад Яго абарону. Праходзячы міма крыжа на вуліцы, веруючыя хрысцяцца ў знак пашаны.

З гісторыі: У Беларусі на Случчыне ёсць вёска Вынішчы — яе ў Вялікую Айчынную вайну ўратавалі крыжы. Калі ў 1943-ім падступалі немцы і палілі навакольныя населеныя пункты, мясцовыя жыхары паехалі ў лес і з дрэў зрабілі пяць вялікіх крыжоў. На сайце www.catholic.by размешчаны падрабязны артыкул пра тую падзею са сведчаннямі відавочцаў па спасылцы https://catholic.by/3/news/belarus/2274-vynishchy-vjoska-yakuyu-u-vajnu-uratavali-kryzhy. Альфон Лабковіч: “Калі ў нашых ваколіцах з’явілася больш партызан, немцы сталі паліць прылеглыя вёскі. Вялікія не чапалі — наша ж вялікай не была, таму пагрозу мы адчувалі… Крыжы вакол вёскі ставілі, ідучы працэсіяй і спяваючы касцёльныя песні.” На Случчыне толькі за студзень-сакавік 1943 года былі знішчаны 29 вёсак. Вынішчы ацалелі тады, і жывуць цяпер… 

На здымках: Вяскоўцы са святаром ля новага крыжа. У адзін з вечароў добраўпарадкавання "Чапукоўскай Галгофы". Моманты асвячэння. 

Фота аўтара.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта