Авторизация
 

Працэсія з нагоды свята Цела і Крыві Хрыстовых прайшлася па вуліцах Міёр

 Урачыстая працэсія з нагоды свята Цела і Крыві Хрыстовых прайшлася па вуліцах райцэнтра ў нядзелю 3 чэрвеня. Удзельнічала амаль паўтысячы вернікаў раёна і гасцей. Дзень ушанавання Эўхарыстыі звычайна прыпадае на чацвер, але шэсце пераносіцца на выхадны, каб больш людзей магло вызнаваць сваю веру ў Бога. 

 Эўхарыстыя — найвялікшы скарб, дадзены людзям для ачышчэння і ўмацаванняў. Спажываць Цела і Кроў даваў запавет сваім вучням Езус Хрыстус на апошняй вячэры амаль дзве тысячы гадоў таму. Гісторыя афіцыйных святкаванняў і працэсій ідзе з ХІІІ стагоддзя з Бельгіі. Веруючыя хрысціяне свята перадаюць гэтую традыцыю з пакалення ў пакаленне.


 У нядзелю апоўдні ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі распачалася святая імша. У прамове да вернікаў ксёндз-пробашч Крыштаф Міенкіна прыгадаў, што 18 год таму ўпершыню выйшлі католікі на вуліцы, вынеслі ў руках Бога, які захоўваецца ў Эўхарыстыі, каб паказаць сваю веру іншым. Пад постацю хлеба і віна сам Хрыстус крочыць з усімі.

 “Калі чалавек не мае на Бога часу хаця б раз на тыдзень прыйсці ў святыню і памаліцца, а пасля ўсклікае: “Госпадзе, дапамажы мне!”, Бог можа не пазнаць яго, і запытаць: “Хто ты?” Хрыстос запрашае да сябе на свята, на вячэру — спажыванне Эўхарыстыі. Чалавек знаходзіць адгаворкі: госці прыехалі, шмат працы і іншае… Але чаму мы тады просім Бога, каб нас пачуў, а самі і гадзіны на малітву патраціць не хочам? Паважаныя браты і сёстры, запрашае нас сам Бог на сваё свята. Прыпамінае, што  Ён наша цвярдыня, вось тое месца, дзе Ён жыве. Менавіта адсюль ідзе плённы дар дапамогі, ласкаў і блаславенстваў, якіх патрабуем і жадаем. Няхай жа нядзеля — дзень, які будзе святым для кожнага з нас, які нагадвае пра змёртвыхпаўстанне, перамогу над грахом…” — прамаўляў ксёндз Крыштаф.


 Напрыканцы святой Імшы працэсія рушыла з харугвамі па вуліцах Міёр. Узначальвалі шэсце святары Крыштаф Міенкіна і Андрэй Таўрук. Яны па чарзе неслі дараносіцу, дзе змяшчаюцца Цела і Кроў Хрыстовы. Дарослыя і моладзь на скрыжаваннях устанавілі чатыры алтары. Ля кожнага працэсія спынялася, а святары чыталі Святое Пісанне. Вернікі ўважліва слухалі і маліліся словамі: “Ад пажару, голаду, вайны і хваробы — барані нас, Божа…” 

Больш фота у групах "Миоры. Новости/Міёрскія навіны" ў сацыяльных сетак ОК https://ok.ru/merskyanav/album/53817634586763

ВК https://vk.com/album-93032809_254658388

на Fb https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.197040590928651&type=3

Фота аўтара.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 537
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 891
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 660
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 388
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 518
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 987
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 535
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2018
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2018
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта