Авторизация
 

У чацвер свята Цела і Крыві Хрыста, у нядзелю працэсія па горадзе

 Паводле хрысціянскіх канонаў Троіца — Бог у трох асобах: Айцец, Сын і Дух Святы. Па каталіцкім веравучэнні Дух Святы зыходзіць ад першай і другой асобы, значыць ад Айца і Сына. З канца XIV стагоддзя свята Троіцы адзначаецца ў першую нядзелю пасля Спаслання Святога Духа. 

Патлумачыць духоўны стан складана, яго трэба адчуваць. Чалавеку, які атрымлівае ласку Божую праз споведзь, малітву, гэта пачуццё добра вядомае. Прыліў духоўных сіл, адначасова радасць і натхненне, супакой і любоў да Бога, да людзей. Так Дух Святы спускаецца да чалавека, ачышчае ад грахоў, асвячае і сагравае душы.


27 мая ў дзень Святой Троіцы ў міёрскім касцёле расклад службаў як і ў кожную нядзелю: у 8, 10, 12 і 18 гадзін.


 31 мая адзначаецца свята Цела і Крыві Хрыста. Эўхарыстыя разглядаецца як святы дар, пакінуты Хрыстом сваёй царкве. Звычай святкавання ўзнік у далёкім 1247 годзе ў Льежскай дыяцэзіі ў Бельгіі. Праз стагоддзі дайшоў і да нас.


У міёрскай парафіі ў гэты дзень вернікі будуць маліцца на святых Імшах ранкам (8.00), абедам (12.00) і вечарам (19.00). Для таго, каб больш людзей магло ўдзельнічаць у традыцыйнай працэсіі па горадзе, шэсце перанесена на нядзелю 3 чэрвеня. У 12 гадзін распачнецца святая Імша, пасля працэсія па горадзе. Падчас шэсця вернікі са святарамі спыняцца ля алтароў, паслухаюць і паразважаюць над Словам Божым. Службы ў касцёле яшчэ адбудуцца а 8-ай і а 18-ай гадзіне.


Як адзначыў ксёндз-пробашч Крыштаф Міенкіна на заканчэнне актавы Цела і Крыві Хрыста, 7 чэрвеня, бласлаўленне будзе ўдзелена дзецям на святой Імшы ў 19.00. 

Сведчанне невялікага цуду

Уладзімір Ж. нарадзіўся і выхаваўся ў веруючай сям’і міёрскай парафіі. Штонядзелю і ў святы ўдзельнічае ў набажэнствах. Некалькі год таму перажыў сапраўдны невялікі цуд у сваім жыцці, пра што распавядаў у час сустрэчы. Звязвае яго з працэсіяй па горадзе ў дзень Цела і Крыві Хрыста. Узрост пачынаў падаваць непрыемныя знакі: непакоіла калена. Лекі дапамагалі толькі часова. Ісці ці не ў працэсіі мужчына вельмі сумняваўся, бо якраз ля алтароў трэба станавіцца на калені. Перамагаючы боль і няўпэўненасць, ён накіраваўся на святую Імшу і застаўся ўдзельнічаць у шэсці. Быў вельмі здзіўлены і ўзрушаны, калі пасля працэсіі боль знік. Мужчына лічыць, што гэта за яго ахвярны ўдзел у малітве Бог аздаравіў нагу. З таго моманту Уладзімір кожны раз з сям’ёй ідзе з працэсіяй на родным горадзе ў знак падзякі Богу за цудоўнае аздараўленне.

 

Фота з інтэрнэта і з архіва Казіміра БЛАЖЭВІЧА (2017).

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 537
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 891
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 660
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 388
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 518
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 987
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 535
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2018
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2018
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта