Авторизация
 

У міёрскую царкву прывязуць ікону святога Панцеляймона — заступніка ўрачоў і хворых

 Па блаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Феадосія архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага, пры падтрымцы аблвыканкама і райгарвыканкамаў кананічнай тэрыторыі Полацкай епархіі 23 мая ў Міёрскім благачынні будзе знаходзіцца абраз святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона з часцінкай яго мошчаў.

Пакланіцца святыні ў Дзісне можна ў храме Уваскрасення Хрыстова — з 10.00 да 11.00, у бальніцы сястрынскага догляду (вул. Кузьміна, 24) з 11.00 да 11.30, у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (вул. Першамайская, 2а) з 11.30 да 12.00.


У Міёрах ікона будзе знаходзіцца ў храме Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне — з 13.00 да 14.30, у новай цэнтральнай раённай бальніцы (вул. Камуністычная, 82) з 14.30 да 15.00. З 15.30 да 16.30 звярнуцца да святога Панцеляймона можна будзе ў санаторыі “Расінка”.


Кантактны тэлефон 8 029 511 67 79, протаіерэй Віктар Вабішчэвіч.

Святы велікамучанік Панцеляймон — заступнік урачоў і хворых. Праваслаўныя лічаць яго нябесным лекарам і выратавальнікам ад немачаў цела і душы. Вядома мноства выпадкаў, калі Святы Панцеляймон ацаляе людзей у нашы дні. Імя пакутніка ўзгадваюць у малітвах за хворых, пры правядзенні сакраманту саборавання, пры асвячэнні вады. У дзень яго ўшанавання 9 жніўня нарыхтоўваюць зёлкі і карэнні. Вераць, што святы ўгоднік дае ім лячэбную сілу.


Святы велікамучанік і лекар Панцеляймон жыў у III стагоддзі, у эпоху жорсткіх ганенняў на хрысціян у Рымскай імперыі. Атрымаў добрую адукацыю, навучыўся ўрачэбнаму майстэрству. Пазбаўляў людзей ад самых цяжкіх немачаў сваім уменнем і сілай Хрыстовай. Лячыў бясплатна. Яму зайздросцілі многія, таму данеслі, што ён хрысціянін.


Панцеляймона выклікалі да імператара Максімільяна. Ён адмовіўся прынесці ахвяру язычніцкім багам. Сказаў, што не можа адрачыся ад моцнага перад бяссільным. Разгневаны імператар загадаў катаваць святога. Аднак Госпад быў з ім, дапамагаў перанесці нечалавечыя пакуты. Тады яго кінулі да львоў, аднак тыя залізалі раны Панцеляймона. Святому адсеклі галаву, а з раны пацякло малако. Побач расла маліна, якая адразу прынесла гаючыя плады.


Пакутніка пахавалі ў 305 годзе, мошчы збераглі ад здзекаў. Яго Сумленная глава захоўваецца на Афоне ў Свята-Панцеляймонавым манастыры.


Як быў святы Панцеляймон умелым лекарам на зямлі, так і застаўся ім на небе. Адтуль дапамагае нам малітвай, цудамі. У яго куфэрку — лячэбныя зёлкі. Ён ведае, што каму патрэбна. Людзі, якія страцілі надзею на выздараўленне, ідуць да іконы святога за дапамогай. Яе ўнікальнасць — у непаўторнасці афонскага стылю, што засведчана на адвароце: “Ікона сія пісана і асвечана на святой гары Афон у Скіту Святой Ганны ў блаславеннні Хрысталюбівым дзецям у дабрадатную дапамогу, покрыў і абарону ўсім з верай і стараннасцю прыбягаючым да святога Панцеляймона і замілавана молячымся перад Яго вобразам. Стыль пісьма іконы з’яўляецца арыгінальным — падобнага таму няма”.
Будзе вам па веры вашай, гаварыў Гасподзь. І даецца па веры тым, хто верыць! 

Фота з інтэрнэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта