Авторизация
 

Святары на міёрскіх могілках заклікалі не забываць пра вечнасць і сваіх родных

 Веснавому дню памяці продкаў папярэднічалі работы па добраўпарадкаванні на могілках, набажэнствы ў царкве. 17 красавіка 
жалобны цырыманіял сабраў жыхароў райцэнтра і навакольных населеных пунктаў, шматлікіх прыезджых землякоў на гарадскіх могілках. Шматлюднае мерапрыемства пад невялікім дажджом яшчэ раз пацвердзіла бяссмерце людской памяці пра блізкіх, родных людзей.

ВЯДУЧЫЯ Аляксей Гайдзель і Вольга Пашкоўская нагадалі жалобную дату для ўсёй краіны — 75-годдзе трагедыі ў Хатыні. Тады жудаснае полымя забрала 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.


 Па-сапраўднаму свяшчэнная памяць людзей, якія аддалі жыццё пры абароне роднай зямлі. Больш за дзве тысячы нашых землякоў не вярнуліся з Вялікай Айчыннай вайны. Пра іх, а таксама пра ўсіх, хто па загадзе Радзімы выконваў свой патрыятычны абавязак у Афганістане, іншых “гарачых кропках”, гаварыў ваенны камісар Сяргей Жабёнак. Цяпер асабліва наглядна бачна, які нетрывалы мір на зямлі, як яго трэба берагчы!


Якія жахлівыя сляды пакідае вайна, сведчаць шматлікія магілы на нашай Міёршчыне, у тым ліку бязвінных ахвяр фашызму. Адыходзяць у вечнасць ветэраны Вялікай Айчыннай. Сёлета не стала былых франтавікоў Міхаіла Чаркаса, Канстанціна Лукашэвіча, Канстанціна Нізюлькі. Кожны з іх пакінуў светлы след у родных мясцінах. Закончыўся зямны шлях колішніх вязняў нацысцкіх канцлагераў Ангеліны Пахірка, Ганны Сушко, Яўгена Юршэвіча, Леаніда Лакоткі, Марыі Баршчун, Ніны Цітовіч, Марфы Лакотка. Пайшлі з жыцця працаўнікі тылу Сафія Шкетава і Іван Шульга.


 ЯШЧЭ БОЛЬШЫ спіс землякоў, хто нарадзіўся ў той жахлівы час і не дажыў да гэтых дзён. Вечная памяць усім ім.
Не забыты трагедыі, што звязаны з ахвярамі вайны ў Афганістане, з выкананнем службовага абавязку ў мірны перыяд.
У гэты дзень вянкі і гірлянды ўсклалі да брацкіх магіл на Плошчы памяці загінуўшых барацьбітоў, на Паўночных могілках, да мемарыяла “Чорныя цюльпаны”.


Кожны чалавек пакідае пасля сябе след на зямлі. Добрым і творчым ён быў у сферы культуры і бытавога абслугоўвання ў Віктара Рагоўскага, у светлага чалавека і культработніка ад Бога Святланы Яроменак. Удзячныя вучні, калегі, родныя і блізкія нядаўна праводзілі ў апошні шлях настаўнікаў Ірыну Белавус, Людвіку Волкаву, Раісу Казлову, Галіну Мізер, Алу Скіба…


Удзельнікі мітынгу схілілі галовы перад памяццю медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, маці і бацькоў, якія да канца выканалі свой абавязак перад дзецьмі, нашчадкамі.


  АСАБЛІВА цяжкай ранай для кожнай сям’і застаецца заўчасны адыход з жыцця блізкіх людзей. На жалобным цырыманіяле пайменна назвалі ўсіх, хто апошнім часам знайшоў вечны спачын у роднай зямлі. Іх памяць ушанавалі хвілінай маўчання і малітвамі протаіерэя Віктара Вабішчэвіча і ксяндза-прэлата Крыштафа Мянкіны. Святары адзінадушна заклікалі ніколі не забываць пра агульную вечнасць і сваіх родных, кожную хрысціянскую душу.


Жалобны цырыманіял прадоўжыўся малебнам ля паклоннага крыжа і асвячэннем пахаванняў. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта