На Радаўніцу, 17 красавіка, жыхары раёна наведаюць месцы спачыну родных. У 12.00 на гарадскіх могілках адбудзецца памятны мітынг.
Сюды можна даехаць на аўтобусе. Першы рэйс адыходзіць ад Храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне ў 10.30, другі забярэ людзей ад раённага Дома культуры ў 11.15.
Аўтобус па маршрутах могілкі — Храм Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне і могілкі — РДК адыходзіць адпаведна ў 13.00 і 13.30.
Кошт білета — 48 капеек.