Авторизация
 

Расклад набажэнстваў у Святы Пасхальны Трыдуум у міёрскім касцёле

 Са святкавання Пальмовай нядзелі ў католікаў распачаўся Вялікі тыдзень, які дае магчымасць хрысціянам належным чынам падрыхтавацца да важнейшага гадавога свята — Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыстуса, асэнсаваць падзеі, якія адбываліся ў Іерузалеме. Завяршаецца перадвелікодны тыдзень Святым Пасхальным Трыдуумам (па латыні — "Triduum Paschale") — днямі, якія маюць асаблівую значнасць.

Вялікі чацвер (29 сакавіка). Падчас вячэрняй Святой Імшы ўзгадваюць Вячэру Пана і ўстанаўленне сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. (У Міёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі набажэнства распачнецца ў 18.00). Падчас Літургіі ў храмах апавядаюць пра падзеі, якія адбываліся на Апошняй Вячэры, калі Езус Хрыстус сеў разам з вучнямі за стол, каб спажыць з імі Пасху на знак успаміну зыходу ізраільцян з егіпецкай няволі і даць наказы. Ён дакладна ведае, што павінен памерці праз Мукі і адысці з гэтага свету да Айца, а затым уваскрэснуць. Калі за сталом Езус падае хлеб і віно, то кажа, што гэта Цела і Кроў Яго, якія будуць праліты дзеля збаўлення свету. Езус загадвае вучням рабіць гэтак жа на ўспамін пра Яго. "I, калі яны елі, Езус, узяўшы хлеб і паблагаславіўшы, ламаў і даваў вучням, кажучы: прыміце, ешце — гэта ёсць Цела Маё. I, узяўшы келіх і аддаўшы хвалу, падаў ім і сказаў: піце з яго ўсе, бо гэта ёсць Кроў Мая новага запавету, якая ліецца за многіх дзеля даравання грахоў" (пар.Мц 26,26). Гэтымі словамі Езус Хрыстус устанавіў Эўхарыстыю — Найсвяцейшы Сакрамант свайго Цела і сваёй Крыві. У касцёле падчас кожнай Святой Імшы пасля адпаведных слоў святара адбываецца перамяненне (ператварэнне) хлеба і віна ў сапраўднае Цела і сапраўдную Кроў Езуса Хрыстуса.


У Вялікі чацвер святары пасля абвяшчэння Евангелля і гаміліі абмываюць ногі 12-ці парафіянам на ўспамін таго як падчас Апошняй вячэры Езус Хрыстус абмываў ногі сваім вучням, каб навучыць іх брацкай любові, уменню прабачаць і служыць адзін другому.


У касцёлах у гэты вечар пераносяць Найсвяцейшы Сакрамант у спецыяльна падрыхтаваны алтар, які сімвалізуе цямніцу, дзе знаходзіўся Езус пасля арышту ў Гефсіманскім садзе. З галоўнага алтара ў храмах здымуць абрусы, а табэрнакулюм (месца для захоўвання Найсвяцейшага Сакраманту) застанецца пустым і прыадчыненым аж да ўрачыстай цэлебрацыі Эўхарыстыі падчас Пасхальнай вігіліі. Адыходзячы дадому з касцёлу, вернікі моляцца ля "вязніцы".


Вялікая пятніца (30 сакавіка). А трэцяй гадзіне дня ў першую Вялікую пятніцу Езус, распяты на крыжы, сканаў. У Святым пасхальным Трыдууме гэты час называецца "гадзінаю міласэрнасці".


На Літургіі ўзгадваюць асабліва значныя падзеі, на якіх грунтуецца хрысціянская вера: смерць Езуса Хрыстуса, без якой не было б Яго змёртвыхпаўстання і збаўлення свету. (У Міёрскім касцёле набажэнства распачнецца ў 18.00 ).


У гэты дзень у храмах не гараць свечкі, маўчаць арганы і званы. Адкрыты пусты табэрнакулюм, у якім адсутнічае Найсвяцейшы Сакрамант (перанесены ў "вязніцу"), сведчыць: Езус памёр. Святой Імшы няма (такое бывае аднойчы на працягу ўсяго літургічнага года). Між тым вернікі могуць прыняць Камунію.


У пачатку набажэнства ў цішыні святар-цэлебрант і яго асістэнты выходзяць да галоўнага алтара і распрасціраюцца перад ім на падлозе ўніз тварам. Усе вернікі ў гэты час укленчваюць.


Пасля першага і другога чытанняў гучыць апісанне Мукі Пана з Евангелля паводле святога Яна. Калі чытаюцца словы аб смерці Езуса, усе становяцца на калені. Прамаўляецца ўрачыстая малітва вернікаў за Касцёл, за тых, хто рыхтуецца да хросту, за еднасць хрысціян, за габрэяў, за тых, хто не верыць у Бога, за кіраўнікоў дзяржаў, за церпячых.


Адметная частка набажэнства — ушанаванне Крыжа з распяццем Езуса Хрыстуса. Крыж з'яўляецца знакам цярпення, збаўлення і надзеі. Святар паступова здымае з яго цёмнае покрыва. Тройчы прамаўляе: "Вось дрэва Крыжа, на якім памёр Збаўца свету". Вернікі адказваюць: "Пойдзем з паклонам". Пазней будуць цалаваць распяцце — гэты рытуал паказвае любоў да Бога і дапамагае ўсвядоміць, што кожнаму трэба гэтак жа пакорліва, як і Сыну Божаму, несці свой крыж.


Вялікая субота (31 сакавіка). На працягу дня ў касцёлах не здзяйсняюцца Літургіі, толькі чытаюцца літургічныя гадзіны. Традыцыйна асвячаюцца яйкі, соль і ежа для Велікоднага стала. У Міёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі будуць асвячаць стравы праз кожныя дзве гадзіны, пачынаючы з 10.00 . На працягу дня і да нядзельнай ранішняй Святой Імшы (рэзурэкцыі) ля труны Пана будуць маліцца вернікі з Міёр і з парафіяльных вёсак па ўстаноўленым графіку, таму касцёл ні на хвіліну не застанецца пустым. У Вялікую суботу ў 20.00 пачынаецца ўрачыстая Вігілія Пасхі.


Выконваецца абрад бласлаўлення агню і Пасхалу. Побач з касцёлам распальваюць вогнішча, ад яго полымя запальваюць велікодную свечку, якая сімвалізуе святло Хрыстуса. На Пасхале святар выводзіць крыж, піша літары альфа і амега, прамаўляе: "Хрыстус Учора і Сёння, Пачатак і Канец, Альфа і Амега. Яму належыць час і вечнасць, Яму хвала і валадарства праз усе вякі вечныя. Амэн". Замацоўвае на воску пяць "зерняў" ладана ва ўспамін пра пяць ран Езуса на крыжы. Затым Пасхал нясуць у касцёл і ад яго запальваюць свечкі вернікі. У спеве Exsultet абвяшчаецца радасная вестка пра ўваскрасенне Пана. Гучыць урачыста: "Аллелюя! Хрыстус уваскрос!"


У Літургіі Слова падчас Святой велікоднай Вігіліі ўзгадваюць пра падзеі і цуды, якія па волі Божай адбываліся на працягу многіх стагоддзяў. Гучаць псалмы і малітвы.


Важная частка ўрачыстасці —  Літургія хросту з правядзеннем абраду хрышчэння. Вернікі аднаўляюць абяцанні хросту.
Святар, прамаўляючы спецыяльную малітву, бласлаўляе ваду (пасля набажэнства парафіяне набіраюць яе ў асабісты посуд і нясуць дадому, каб акрапіць памяшканні, пабудовы).

Вігілія Пасхі завяршаецца радаснай і ўрачыстай цэлебрацыяй Эўхарыстыі.
У нядзелю, 1 красавіка, раніцай пачнецца Велікоднае набажэнства: у Міёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — у 6 гадзін. У пачатку Святой Імшы, якая называецца рэзурэкцыяй (лац. resurrectio — уваскрасенне), парафіяне са святарамі пройдуць вакол касцёла ва ўрачыстай працэсіі, аб пачатку якой апавясцяць касцельныя званы.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 842
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 028
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 669
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 471
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 826
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 553
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 849
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 октября 2018
Иван, Макар, Никанор

Именины 18 октября 2018
Алексей, Гавриил, Григорий, Денис, Евдоким, Иннокентий, Кузьма, Макар, Матвей, Петр, Тихон, Александра, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта