Авторизация
 

У дзень праваслаўнай кнігі запрашала ў госці Міёрская бібліятэка

 Штогод 14 сакавіка — у дзень праваслаўнай кнігі — запрашае ў госці Міёрская цэнтральная бібліятэка. Каб пазнаёміць з навінкамі духоўнай літаратуры, задаць пытанні святару, пашырыць веды пра гісторыю і сённяшні дзень праваслаўя. 

ТЭМА сустрэчы — "Праваслаўная вера. Шлях у гісторыі". Невыпадкова спыніліся на асобе мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа Сямашкі. З яго імем звязана адраджэнне праваслаўнай веры на землях Заходняй Беларусі, Літвы, Польшчы ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Сёлета праваслаўная царква ўшаноўвае памяць мітрапаліта Іосіфа. Спаўняецца 220 год з дня яго нараджэння і 150 год як скончылася зямное жыццё.


 ПЕРШ ЧЫМ гаварыць пра святара, трэба прыгадаць 1596 год і заключаную тады Брэсцкую ўнію. Гэта была спроба аб'яднаць на землях Рэчы Паспалітай праваслаўе з каталіцызмам. Праваслаўе, хоць і захоўвала свае іерархію, абрады, богаслужэнні, але падпарадкоўвалася Рыму і ператваралася ва ўніяцтва. Амаль на тры з паловай стагоддзі. У 1839 годзе Полацкі царкоўны сабор скасаваў унію. І ў гэтым вызначальную ролю адыграў мітрапаліт Літоўскі і Віленскі Іосіф Сямашка. Родам з уніяцкай сям'і, ён сам прыйшоў да праваслаўнай веры. І вярнуў да яе больш за паўтара мільёна вернікаў.


ПРА жыццё і дзейнасць мітрапаліта Іосіфа расказаў благачынны Міёрскай акругі Віктар Вабішчэвіч. Заўважыў, што дзякуючы святару заззяла не толькі святло праваслаўя, але і атрымала права на існаванне забытая беларуская мова. На ёй, па ініцыятыве айца Іосіфа, чыталі пропаведзі.


 — Уніяцтва — цяжкі час для праваслаўнай веры. Аднак гэта наша гісторыя і яе трэба ведаць і памятаць, — падвёў вынік айцец Віктар.
ЯК ЗВЫЧАЙНА, размова са святаром выходзіла за межы вызначанай тэмы. Задавалі пытанні, разам разважалі. Асобную ўвагу надалі таму факту, што на Міёршчыне нямала змешаных сем'яў. Як жыць пад адным дахам праваслаўным і католікам без рэлігійных спрэчак? Адказ адзін: калі вера моцная, сапраўдная, такіх непаразуменняў папросту не ўзнікае. І прыкладаў таму багата.


ЗРАБІЦЬ святло веры яшчэ больш цёплым і ясным дапамагае літаратура. Як слушна заўважыла бібліятэкар Таццяна Цыцыліна, кніга вызначае духоўнае нараджэнне чалавека і станаўленне асобы. Штогод папаўняе фонд міёрскай бібліятэкі Выдавецтва Беларускага Экзархату. Духоўная літаратура мае шырокае кола чытачоў і заўсёды запатрабаваная. Напрыканцы мерапрыемства многія накіраваліся да стэлажа з навінкамі. 

Кніжны храм — добрае месца для разваг пра повязь духоўнасці з друкаваным радком, пра сілу веры, падмацаваную прачытанымі старонкамі, пра смелае сэрца, якое не баіцца цяжкасцей на правільна абраным шляху.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 680
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 285
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 084
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 962
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 061
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 731
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2018
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта