Авторизация
 

Вербніца распачне Вялікі тыдзень

  25 сакавіка Пальмовай нядзеляй ва ўсіх касцёлах распачнецца Вялікі тыдзень. У літургіі будзе ўзгадвацца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерусалім за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе свае вопраткі, а таксама аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: “Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана”.

Падчас святой Імшы вернікі пачуюць апісанне Мукі Хрыста. Таму другая назва Пальмовай нядзелі — нядзеля Мукі Пана. Удзел у літургіі азначае згоду вернікаў прыняць крыж і цярпенне з Хрыстом. Згоду ісці да вечнага жыцця не іншым, а менавіта гэтым шляхам — шляхам, які паказаў нам Збаўца.

У міёрскай святыні перад Вербнай, пачынаючы з 23 сакавіка, — а менавіта ў пятніцу, суботу і нядзелю — пройдуць рэкалекцыі. Святыя імшы ў гэтыя дні адбудуцца а 8, 12 і 18 гадзінах. Перад і ў час службаў будзе магчымасць паспавядацца. У суботу святары наведаюць і ўдзеляць сакрамант споведзі хворым, якія не могуць па стане здароўя наведаць касцёл.

Свята Уваскрасення Хрыста вымагае ад чалавека пэўных ахвяр, больш часу для малітвы, рахунку сумлення, наладжвання адносін з блізкімі, і канешне ж — добрых спраў. Абавязковым лічыцца навяртанне і паяднанне з Богам праз споведзь.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

Фота для ілюстрацыі.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 680
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 285
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 084
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 962
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 061
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 731
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2018
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта