Авторизация
 

Вялікі пост: як яго перажыць верніку?

 Вялікі пост пачаўся 19 лютага. Да гэтага з 12 па 18 лютага панаваў масленічны тыдзень. Насуперак свецкаму разуменню Масленіцы, шумныя гулянні ў гэтыя дні не рэкамендуюцца. Час падрыхтоўкі да Вялікага посту павінен адпавядаць настрою гэтага перыяду царкоўнага году. Пячы бліны на Масленіцу, вядома, можна, але вось забабоны (спальванне пудзіла зімы) — не для праваслаўных вернікаў!

Перад Вялікаднем, Святам Свят успамінаюцца пакуты Хрыста ў Страсную сядміцу. Страсная сядміца — гэта апошні тыдзень перад Вялікаднем. Яна прадоўжыцца з 2 па 7 красавіка. Вялікі пост завяршыцца 8 красавіка. Свята сустрэнем словамі "Хрыстос Уваскрос!".

 

Сутнасць Вялікага посту

Вялікі пост — час адрачэння ад зямных спраў і зносіны з Богам. Мы ідзём насустрач Хрысту, рыхтуем сябе да Вялікадня, чысцім цела і душу ад таго зямнога, што можа перашкодзіць нам наблізіцца да Нябеснага. Пост — гэта не толькі дыета, але час малітвы. Само па сабе абмежаванне ў ежы не падрыхтуе нас да Вялікага Свята. Аднак калі ў Вялікі пост мы вызвалімся ад мінулых крыўдаў, прабачым ворагаў, як нас даруе Гасподзь, ачысцім розум ад дурных думак — мы наблізімся да таго стану, у якім нас хацеў бы бачыць Бог. Гэта знаходжанне ў любові і чароўнай ласцы.

Фота для ілюстрацыі.

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 597
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 001
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 643
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 866
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 606
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 436
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 401
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 мая 2019
Василий, Гавриил, Дмитрий, Иосиф, Николай, Акулина, Семен

Именины 21 мая 2019
Адриан, Арсений, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта