Авторизация
 

У нядзельнай школе прыхода міёрскага храма

 14 студзеня ў нядзельнай школе прыхода міёрскага храма было надзвычай шматлюдна. Яе выхаванцы запрасілі сюды сваіх матуль, тат, дзядуль і бабуль, проста прыхаджан на свята ў гонар Нараджэння Хрыстова. На імправізаванай сцэне разыгрываліся ролі, тэатралізаваныя прадстаўленні, гучалі да слёз чуллівыя чытанні і анёльскія песнапенні. Ад дзейства ў душы панаваў мір, а сэрца поўнілася Божай радасцю.

Праграма ранішніка перанесла яе ўдзельнікаў і гасцей у тыя далёкія часы, калі ў гарадку Віфлееме нарадзіўся Выратавальнік. Сцэнкай "Калядная елачка" артысты нядзельнай школы расказалі, як вялікае свята адзначалі ў старажытнасці. Падзіцячы шчыра, з душой разыгралі лялечны спектакль "Дары Артабана". Павесяліла і змусіла да глыбокіх разважанняў мініяцюра пра ласуна Пашку, які надта любіў цукеркі. З-за гэтага яго малодшыя брат і сястра ледзь не засталіся без калядных падарункаў. Дзеі на сцэне дапаўнялі адлюстраванні на экране, маляўнічы антураж, над якім папрацавала матушка Валянціна.

 Праз біблейскія гісторыі юныя артысты нагадалі сабе і дарослым, што свята Нараджэнне Хрыстова ўносіць у жыццё кожнага чалавека новы праменьчык святла, любові і надзеі. Толькі з верай чалавек атрымлівае ўсё, у чым мае патрэбу, і адчувае сябе па-сапраўднаму шчаслівым.


Каб разумець простыя ісціны самім і даносіць іх да сэрцаў іншых, выхаванцы нядзельнай школы не толькі вучылі ролі і рыхтавалі касцюмы. Яны рэгулярна наведвалі заняткі па асновах праваслаўнай веры, стараліся выконваць запаветы Божыя, вучыліся гатаваць скаромныя стравы і пасціліся, удзельнічалі ў літургічным жыцці прыхода, спавядаліся і прычашчаліся. Усё гэта пад мудрай апекай сваіх выкладчыкаў Таццяны Васільеўны Сарока і Таццяны Міхайлаўны Пацеенак.


Напрыканцы ўсе разам праспявалі святочны трапар. Благачынны міёрскай акругі, протаіерэй айцец Віктар падзякаваў выхаванцам і педагогам нядзельнай школы за выдатную падрыхтоўку значнага мерапрыемства. Тых, хто прынёс радасную вестку пра нараджэнне Хрыста, прынята адорваць падарункамі. Іх бацюшка з матушкай уручылі ўсім дзецям. У дадатак — салодкія яблычкі з уласнага сада клапатлівага прыхаджаніна царквы Мікалая Лакоткі. 

Фотаматэрыял аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта