Авторизация
 

З дабрынёй у сэрцы ў Міёрскай парафіі

   У перыяд Адвэнту ў чаканні свята Божага Нараджэння веруючыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрах шторанку да ўсходу сонца спяшаліся ў касцёл на раратнія Святыя Імшы. У 7 гадзін у храме ў паўзмроку пачыналася набажэнства з уступнага абраду і шэсця міністрантаў са святаром ад уваходных дзвярэй да галоўнага алтара па "калідоры", які стваралі, выстраіўшыся ў дзве шарэнгі, дзеці з запаленымі свечкамі.

 Адметна, што сярод тых, хто амаль на працягу месяца ў такі ранні час прыходзіў у касцёл, былі не толькі дзеці школьнага ўзросту, але і зусім малыя, якіх таты ці мамы, бабулі ці дзядулі трымалі на руках.

Шторанку трымцелі ў касцёле агеньчыкі свечак, ствараючы незвычайную атмасферу чакання, супакаення і Божай ласкі. Электрычнае святло запальвалі ў храме пры спеве гімну "Хвала на вышынях Богу" — і цемра адступала, настрой у вернікаў станавіўся ўзнёслым.

  Трэба адзначыць, што дзеці рыхтаваліся да кожнага ранішняга набажэнства: рабілі з паперы сэрцы і зорачкі, указваючы на зваротным баку свае прозвішчы. Прыносілі іх  у касцёл і складвалі ў спецыяльную скрыначку. Ксёндз Генадзь Добрук, які сёлета цэлебраваў усе раратнія Святыя Імшы, напрыканцы набажэнства прапаноўваў дзецям выцягнуць са скрынкі чатыры сэрцы.Тыя, чые вырабы былі "выйграшнымі",  атрымлівалі своеасаблівыя ўзнагароды. Так, Аляксандры Забароўскай, Максіму Цыцыну, Уладзіславу Краўчанка, Андрэю Малецкаму, Андрэю Карцяновічу, Дзмітрыю Урбановічу, Уладзіславе Забароўскай, Аліне Шыдлоўскай і многім іншым дзецям уручылі пераходныя абразы Беззаганнага Сэрца Марыі. Іх яны неслі дадому як знак асаблівай Божай ласкі. Назаўтра раніцай, “пагасціўшы” ў адных юных вернікаў, абраз пераходзіў да іншых. У ліку тых, каму праз выцягванне са скрынкі папяровага сэрца дастаўся салодкі прыз, — Аня Федуковіч, Насця Васюцёнак, Уладзіслава Забароўская, Андрэй Кліменцьеў, Уладзік Курыловіч, Вольга Баравік,  Артур Курдутаў і іншыя. Асаблівы гонар атрымалі Арцём Краўчанка, Аліна Шыдлоўская, Мікіта Капусцёнак, Уладзік Няміра, Ілля Чарняўскі і іншыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якім выпаў шанец прачытаць заданне на дзень: памаліцца за памерлых, актыўна ўдзельнічаць у рэкалекцыях, падрыхтавацца да споведзі, быць паважлівымі да настаўнікаў і г. д.

  Пасля кожнай ранішняй Святой Імшы сакрыстыян Аляксандр Сінкевіч раздаваў дзецям фрагменты карціны Божага нараджэння, якую трэба было паступова сабраць у адно "палатно". Тыя, хто не прапусціў ніводнага раратняга набажэнства, змаглі скласці прыгожую "мазаіку".

  24 снежня, напярэдадні свята Божага нараджэння, дзеці, якія прымалі актыўны ўдзел у ранішніх Адвэнтовых Святых Імшах, атрымалі падарункі. Адметна, што зробленыя і прыгожа аформленыя імі сэрцы і зорачкі, цяпер размешчаны ў касцёле ля Бэтлеемскіх ясляў. Сярод аўтараў работ — Насця Васюцёнак, Арцём Краўчанка, Аня Пяткевіч, Паліна Радзюк, Сафія Блажэвіч, Аляксандра Забароўская, Надзея Кліменцьева, Уладзіслаў Краўчанка і ўсе іншыя дзеці, чыя прысутнасць у касцеле на "раратках" сведчыла пра імкненне належным чынам падрыхтавацца  да Божага нараджэння — да свята, якое прыносіць у кожную хрысціянскую сям'ю святло радасці, надзеі, любові.

 Дарэчы: рараты — Святыя Імшы ў перыяд Адвэнту. Іх назва ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца падчас кожнай ранішняй Адвэнтовай Святой Імшы.  

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 583
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 873
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 187
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 064
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 848
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 652
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2018
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2018
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта