Авторизация
 

Падапечныя ТЦСАН наведалі нядзельную школу міёрскай царквы

  Падапечныя аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання ТЦСАН наведалі нядзельную школу пры міёрскім храме Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ў Влахерне.

На сустрэчы ішла размова пра станаўленне Полацкай епархіі, пра святыні, якія маюць вялікае духоўнае, культурнае і гістарычнае значэнне, пра вядомых асветнікаў-землякоў. У духоўна-гістарычнае падарожжа па праваслаўнай Беларусі госці адправіліся разам з настаўніцай нядзельнай школы Таццянай Пацеенак.

Завочнае падарожжа доўжылася дзве гадзіны, суправаджалася фотапрэзентацыяй, пакінула яркія ўражанні і праляцела неўпрыкмет. Прыгадалі славутых Ефрасінню Полацкую і Францыска Скарыну. Падрабязней пазнаёміліся з жыціем святога Канстанціна Жданава.


Пасля Таццяна Міхайлаўна расказала пра напрамкі дзейнасці нядзельнай школы, прадставіла духоўную літаратуру. Зацікавіла гасцей выстава дзіцячых вырабаў у тэхніцы квілінг.


За гарачай гарбатай настаўніца адказала на шматлікія пытанні аб правілах паста і малітвы, пра веру і павер'і, пра святыя абразы.
Развітваліся з удзячнасцю за цікавы расповяд і гасціннасць, з надзеяй на новую сустрэчу.


Таццяна ШУЛЬГА, загадчыца аддзялення

дзённага знаходжання для інвалідаў і

суправаджальнага пражывання ТЦСАН.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта