Авторизация
 

Знойдзены здымак 1930-ых гадоў з фігурай Маці Божай над возерам у Міёрах

  Нядаўна ўстаноўлены і асвечаны помнік Маці Божай з Дзіцяткам Езусам на Набярэжнай. Аднак вядома, што больш паўстагоддзя назад паблізу гэтага месца ўзвышалася постаць Дзевы Марыі. Не губляла надзеі пабачыць фота скульптурнай кампазіцыі, што калісьці ўпрыгожвала Міёрскае возера. Дзівіў той факт, што ў старэйшых людзей горада не маглі знайсці здымка не толькі я, але і іншыя зацікаўленыя асобы. Гісторыя ж не можа знікнуць бясследна…

Размясцілі на сайце артыкул пра адкрыццё новага помніка, у ім указалі нумар (49084), каб адгукнуліся, у каго захаваўся здымак старога манумента. Шанц аказаўся паспяховым. Ураджэнка Міёраў, зараз жыхарка сталіцы Святлана Чаславаўна Краснова праз тыдзень патэлефанавала ў рэдакцыю. Аказваецца, гістарычнае фота размешчана на яе старонцы ў сацгрупе Одноклассники.ru. Здымак 1936 ці 1939-га года — дата блякла захавалася на адваротным баку. На фота дзядуля Святланы Іосіф Кукуць (злева) са сваім сябрам. Іосіф Кукуць — жыхар вёскі Плейкі, католік. Прыгожы статны мужчына быў бацькам траіх сыноў, і, на жаль, памёр маладым яшчэ да пачатку Другой Сусветнай вайны. Трагічна склаўся і лёс дваіх яго сыноў: аднаго сагналі ў Германію, другі загінуў у час вайны. У жывых застаўся толькі Часлаў, тата Святланы.

На здымку мужчыны стаяць на брукаванцы, драўляная агароджа хутчэй за ўсё аддзяляе раку Мерыцу. На другім плане ўзвышаецца Маці Божая Беззаганная, за воднай гладдзю бачны паўвостраў. З апісання месца нашым зямляком з Ізраіля Рыгорам Макутоніным, які прыгадваў кампазіцыю з дзяцінства перад устаноўкай новага манумента на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook.com: “ля скульптуры на слупах устаноўлены спецыяльныя чашы для кветак”. На жаль, уся гэта прыгажосць была знішчана ў канцы 50-ых ХХ стагоддзя. Скульптуру з белага мармуру зруйнавалі і скінулі ў возера. Вадалазы ў 70-ых нічога не знайшлі, бо вельмі ілістае дно. Застаецца спадзявацца, што гэта не апошняя спроба адшукаць абломкі. Магчыма наступная спроба  будзе больш паспяховай. 

 Пакуль не знойдзена гісторыя “нараджэння” помніка. Існуе толькі меркаванне, што была ўстаноўлена Маці Божая Беззаганная па ініцыятыве Юзафа Бародзіча, які ўзводзіў цагляны касцёл на месцы драўлянага ў Міёрах у пачатку 1900-ых.

 Калі хто мае якія звесткі, каму штосьці расказвала старэйшае пакаленне, ці ёсць таксама здымак скульптуры іншых гадоў ці іншага ракурсу, просім патэлефанаваць на нумар 4-90-84 ці даслаць на электронную пошту ovishnevskaja@gmail.com. Толькі агульнымі сіламі можам адрадзіць белыя плямы ў гісторыі нашай малой радзімы—прыгожага горада Міёры!

Фатограф рэдакцыі Казімір Блажэвіч высветліў прыблізнае месца, з якога рабіўся адшуканы здымак, і зняў сучасную панараму.

Рэдакцыя шчыра дзякуе Святлане Красновай за дасланае фота. 

 

Фота з архіва Святланы Красновай (Кукуць),

рэстаўрацыя здымка Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта