Авторизация
 

Гаварылі пра духоўнае жыццё на Міёршчыне

 У чытальнай зале раённай бібліятэкі 23 лістапада гаварылі пра духоўнае жыццё на Міёршчыне, абмяркоўвалі праблемы сучаснага грамадства, завастралі ўвагу на вызначальнай ролі сям'і ў выхаванні чалавека.

Адкрыты дыялог "Да духоўных вытокаў" праводзіўся па ініцыятыве райкама ГА "БРСМ" пры падтрымцы раённай бібліятэкі і быў прымеркаваны да 1025-годдзя Полацкай епархіі. 

ПЕРШЫ сакратар райкама ГА "БРСМ" Вікторыя Пяткевіч прадставіла гасцей. З працоўнай моладдзю сустрэліся благачынны Міёрскай акругі протаіерэй Віктар Вабішчэвіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Ашурка, псіхолаг Наталля Чыркова, псіхіятар-нарколаг Вольга Баравік, галоўны спецыяліст сектара аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Пятрова.


НАШУ штодзённасць запаўняюць клопаты. У кругазвароце рабочых момантаў і хатніх спраў важна не забывацца на духоўны складнік. Пра гэта гаварыла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Ашурка. Азнаёміла з канфесіянальным складам насельніцтва Віцебскай вобласці і Міёрскага раёна. На Віцебшчыне 17 канфесій, дзейнічае 551 рэлігійная абшчына. Праваслаўных — 289, каталіцкіх — 94, стараабрадчых — 18. На міёрскай зямлі пятнаццаць праваслаўных храмаў, чатыры касцёлы, дзве стараабрадчыя царквы. Многія рэлігійныя збудаванні з'яўляюцца помнікамі архітэктуры. Захаваць духоўныя каштоўнасці — задача цяперашняга пакалення.
ЯК ЗАЎВАЖЫЎ благачынны Міёрскай акругі протаіерэй Віктар Вабішчэвіч, рэлігійныя перакананні — справа індывідуальная. Між тым гісторыя сведчыць, што хрысціянства нясе дабро. Па вучэнні царквы, душа чалавека—вечная. Таму ў хуткаплынных зямных днях трэба памятаць пра духоўнае выратаванне. Жыць з любоўю да Бога і людзей, рабіць добрыя справы, каяцца ў грахах. Святар упэўнены, што страх Божы ёсць у кожным. Дзесяцігоддзі ганенняў на рэлігію не змаглі перамагчы сілу веры. Аднак пакінулі свой горкі след. У 1910 годзе ў Полацкай епархіі служылі 250 святароў, цяпер 50.


 МОЖА БЫЦЬ, біч сучаснага грамадства — алкагалізацыя — у пэўнай ступені вынікае з гадоў атэізму, гаварыла галоўны спецыяліст сектара аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Пятрова. Часты госць у нядобранадзейных сем'ях, пра наступствы шкоднай звычкі яна ведае не па чутках. Алказалежнасць перадаецца ў спадчыну ад бацькоў дзецям. Гэта сур'ёзная пагроза для будучых пакаленняў. Па словах псіхіятра-нарколага Вольгі Баравік, бясшкодных доз спіртнога не існуе, а якасць напою не з'яўляецца страхоўкай ад алкагалізму. Хваробу выклікаюць і дарагі каньяк, і таннае "чарніла". Залежнасць — складнік структуры асобы і пазбавіцца ад яе няпроста, заўважыла псіхолаг Наталля Чыркова. Шкодную залежнасць можна спрабаваць перавесці ў станоўчае рэчышча.


АСОБНУЮ ўвагу падчас адкрытага дыялогу надавалі сям'і як першакрыніцы духоўнасці, выхавання, станаўлення асобы. Будаваць сямейныя адносіны — штодзённая праца. Складаная, але ўдзячная. Менавіта з бацькоў дзіця бярэ прыклад. Як сябе паводзіць, да чаго імкнуцца, якія патрэбы ставіць на першае месца. Таму важна пачынаць духоўнае выхаванне з сям'і.


ДОБРЫМ памочнікам і дарадчыкам для дзяцей, моладзі, дарослых былі і застаюцца кнігі. Бібліятэкары пазнаёмілі з выставай духоўнай літаратуры. Кожны чытач знойдзе карысныя для сябе друкаваныя радкі.


Удзельнікі адкрытага дыялогу за дзве гадзіны закранулі многія пытанні, прыйшлі да пэўных высноў, атрымалі інфармацыю для разваг. Чырвонай ніткай праз размовы праходзіла думка пра духоўнасць, якая пачынаецца з любові, разумення, узаемадапамогі, добрых спраў. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 079
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 645
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 754
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 816
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 693
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 383
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 219
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта