Авторизация
 

На Набярэжнай у Міёрах асвяцілі фігуру Маці Божай

 4 кастрычніка на Набярэжнай з дапамогай спецтэхнікі ўстаноўлена фігура Маці Божай. Асвячэнне помніка на новым месцы адбылося ў нядзелю, 12 лістапада.

 Правёў абрад дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Мерапрыемства прыпала на дзень успамінаў святога Язафата.

Імша
Іерарх упершыню наведаў наш горад і ўразіўся яго прыгажосцю. У слове да вернікаў ён прыгадаў сюжэт з Бібліі пра Цуд у Канне Галілейскай, калі Езус упершыню аб'явіў сваю моц праз пераўтварэнне вады ў віно. Тады яго маці Марыя звярнулася да людзей: "Што Ён скажа вам, тое зрабіце". Тым самым яна выступала асноўным натхняльнікам і пасрэднікам паміж Богам і людзьмі. Яе вобраз ушаноўваецца вернікамі розных канфесій. Біскуп адзначыў, што ўстанаўленне помніка Маці Божай на беразе возера — сімвал для горада і нагадвае, да каго ў цяжкія хвіліны трэба звяртацца. Ксёндз-пробашч Крыштаф Мянкіна адзначыў, што даўнія планы ажыццявіліся дзякуючы дапамозе раённай улады. Віншаваў вернікаў са знакавай падзеяй старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Ён заўважыў, што помнік на Набярэжнай упрыгожыў увёсь горад.


 Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB цэлебраваў Святую імшу ў касцёле Унебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі. Мясцовыя і інагароднія вернікі, святары з бліжэйшых парафій з'ехалася, каб памаліцца ў міёрскай святыні, дзе захоўваюцца рэліквіі Язафата Кунцэвіча.
Постаць святога ўзнікла ў гісторыі якраз тады, калі хрысціянства перажывала крызіс. Служыў ён біскупам спачатку ў Полацку, пазней у Віцебску. Выступаў за адзінства царквы. Замах на яго жыццё зроблены менавіта 12 лістапада. Праз дванаццаць гадоў пасля трагічнай падзеі і перагляду справы 16 мая 1641 года быў абвешчаны дэкрэт аб беатыфікацыі Язафата. Аб заступніцтве да яго моляцца і зараз. Напрыканцы службы вернікі і святары прайшлі ў працэсіі з рэліквіямі вакол касцёла.


 Гісторыя
Ранейшая скульптура Багародзіцы выраблялася з мармуру. На месцы яе непадалёк ад берага захаваўся невялікі каменны пастамент. Калі лета сухое, ён паказваецца з вады. Часам на ім адпачываюць качкі пасля купання. Па словах ксяндза Крыштафа, ранейшая фігура называлася Маці Божая Беззаганная. Сучасная бронзавая скульптура Марыі трымае Езуса, які бласлаўляе, яе называюць Маці Божая з Дзіцяткам Езусам. Былы ксёндз Пятрайціс планаваў размясціць яе на беразе возера. Пры перадачы парафіяльных спраў пробашчу Крыштафу, Уладас сказаў другую назву скульптуры — Ратавальніца тонучых. Аднак ратуе маці Божая не толькі тых, хто рэальна можа тануць у вадзе, але і людзей, якія тонуць у грахах. Ад Маці Божай можна атрымаць духоўную дапамогу ў перамозе над злом.


 У сацыяльных сетках з'явіліся фота і ўспаміны. Адным з першых апублікаваў іх дырэктар заказніка "Ельня" Іван Барок на сваёй старонцы ў Facebook:
—На Миорской набережной восстановили историческое место и историческую скульптуру Девы Марии (Матери Божьей). По воспоминаниям моего покойного отца, до конца 50-х годов ХХ века на этом месте стояла прежняя скульптура из белого мрамора. Её столкнули бульдозером в озеро, при этом она разломалась на три куска. В 70-х водолазы пытались найти обломки, но в этом месте очень илистое дно, так ничего не нашли.
На одном из фото картина нашего земляка В.В.Шамшура "Мёры.Успамiн" 2001 года, на которой он по памяти нарисовал прежнюю скульптуру.
Мое почтение властям Миор и священникам нашего костела.
 Рыгор Макутонін (раней міярчанін) з Ізраіля пракаменціраў:
—Прежняя фигура была местом сбора ребят на пересечении улиц Кирова и Ленина у самого озера. Особенно нам нравилось собираться весной, погреться на солнышке. Рассаживались по всему квадрату. На постамент вела лесенка бетонная. На нём стояли очень красивые солбы из гипса с чашами. Я видел, как убирали скульптуру, такая спецоперация… Пригнали технику и курсантов из Друйского СУ. Самое основание постамента столкнули в озеро. Мы когда переплывали озеро со стороны полуострова, всегда отдыхали на нём. У меня были фото памятника, но при переезде альбомы пропали. Все кто занимались в фотокружке ещё в старой школе по Кирова всегда делали снимки с видом на памятник…


Таму, калі ў каго ёсць такія здымкі, вялікая просьба паведаміць ў рэдакцыю па нумары 4 90 84.

 ***

Ідэя аднавіць гістарычную каштоўнасць на ранейшым месцы ўзнікла ў былога пробашча міёрскага касцёла ксяндза Уладаса Пятрайціса. Яшчэ ў 1997 годзе, дваццаць гадоў таму, ён звярнуўся за дапамогай да вернікаў. Яго падтрымалі, пачалі збіраць сродкі. Маленькія макеты Маці Божай ксёндз прывозіў са сталіцы. Людзі выбралі той, які зараз устаноўлены.


У 1999-ым годзе ў цэху Мінскага трактарнага завода скульптар Ігар Голубеў завяршыў работу над бронзавай скульптурай вышынёй у 4,3 метра. Восенню таго ж года яе часова ўстанавілі ля касцёла. 

Фота Казіміра Блажэвіча, з Facebook (карціна В.В.Шамшура "Мёры.Успамiн". 2001), з архіва касцёла (у майстэрні ў Мінску, устаноўка ля касцёла ў 1999 годзе і на Набярэжнай 4.10.2017).

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта