Авторизация
 

Прэс-канферэнцыя з архіепіскапам перад святкаваннем 1025-годдзя Полацкай епархіі

 9 кастрычніка журналісты Віцебскай вобласці ўдзельнічалі ў прэс-канферэнцыі з архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем. Шмат залатых ісцін раскрыў Уладыка. Расказаў пра праграму святкавання 1025-годдзя Полацкай епархіі, запланаванага на кастрычнік-лістапад. Да таго ж, сёлета калыска беларускай цывілізацыі Полацк таксама адзначае юбілей. Культурнаму цэнтру Еўропы 1155 гадоў.

Удзельнікаў прэс-канферэнцыі сардэчна прытуліла Полацкая епархія. Размова працягвалася каля дзвюх гадзін, і разыходзіцца не хацелася. Уступнае слова архіепіскапа — пра слаўны горад Полацк. Тут жыве дух. Гэта святая Божая зямля, з высокай духоўнасцю і славутай гісторыяй. Тут зарадзілася асветніцтва: адно з першых славянскіх вучылішчаў створана менавіта ў Полацку. З горадам звязаны сусветныя імёны княжны-перапісчыцы, ігуменні, заснавальніцы манастыроў і храмаў Ефрасінні. Тут нарадзіўся першадрукар Францыск Скарына. У Падуі бліскуча здаў экзамен на доктара медыцыны. Такое мерапрыемства каштавала вельмі дорага, але, зважаючы на здольнасці хлопца, супрацоўнікі ўніверсітэта пагадзіліся прыняць іспыт бясплатна.


Архіепіскап нагадаў, што Скарына стараўся ўсё рабіць для людзей. Бо вышэйшую місію бачыў у асветніцтве народа. Такое прызначэнне мела Біблія, у анатацыі да якой напісана — люду паспалітаму. Для чалавека стваралася і "Малая падарожная кніжыца", дзе змешчаны малітвы на кожны дзень. Святымі выданнямі варта карыстацца і сучаснікам, бо многія сталі забываць Бога. Маем праблемы, расчароўваемся ў жыцці. А ці просім Бога дапамагчы, ці звяртаемся да Яго? Перад любой справай парайцеся з Усявышнім і папрасіце апекі і абароны.


Адзначыў Уладыка глыбіню беларускай душы. Гэтую самабытнасць трэба як мага даўжэй захоўваць і даражыць ёй, як найлепшай скарбніцай. Толькі з духоўным багаццем удаюцца справы, якія залатымі літарамі ўпісваюцца ў вечнасць. Як сімвал рарытэтнай даўніны, Феадосій паказаў рукапіснае Ерсікскае Евангелле 1270 года. Яно напісана старажытнаславянскім шрыфтам, які сцвярджае пра магчымае запазычанне тэксту з Полацка. Герсіка — гэта сяброўскае латышскае княства, якое суседнічала з намі.


 Уладыка шмат разважаў пра духоўнасць. Ёсць у свеце самы важны закон — Біблія. Другі па вартасці — чалавечае сумленне. Яно падказвае і накіроўвае на правільны шлях. Нельга быць раўнадушнымі, бо з маўклівай згоды ўзнікаюць самыя вялікія праблемы. І кара за нашы грахі перадаецца да сёмага калена. Наогул, на зямлі ўсё спавіта незвычайнасцямі. Напрыклад, хто скажа, адкуль узялася клетка бялка? На гэты конт ёсць розныя гіпотэзы, якія супярэчаць адна адной. Але відавочна, што жыццё — гэта цуд, які нельга аспрэчыць.


Юбілей Полацкай епархіі — свята краіны і нацыі. Яно з'яднае усіх суайчыннікаў. Да гэтай урачыстасці варта далучыцца кожнаму. У праграме богаслужэнні ў Сафійскім саборы, візіт Патрыяршага ўсяе Беларусі Паўла, Свята-Ефрасіннеўскія чытанні, выставы рарытэтных святых кніг. Па ўсіх благачыннях епархіі запланаваны хросны ход з іконай Божай Маці "Дзісенская Адзігітрыя" і Каўчэгам з чэснай дзясніцай свяшчэннамучаніка Канстанціна.


Пакуль хопіць сіл духоўных і фізічных, нам належыць берагчы культуру, нацыю, святыні. Гэта магчыма толькі праз чыстае сэрца і добрыя справы. 

Фотаматэрыял аўтара.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 079
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 645
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 754
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 816
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 693
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 383
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 219
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта