Авторизация
 

Над Чэраскай царквой зазіхацеў сяміканечны крыж

 — З таго часу, як дваццаць гадоў таму пачаў служыць у Чэраскай Святамікалаеўскай царкве, марыў, каб купал на ёй заззяў золатам, — апавядае настаяцель айцец Сергій Кавальскі. Момант настаў: магутны аўтакран устанавіў на даху храма на абноўленым барабане новы купал. Крыху пазней над ім зазіхацеў сяміканечны праваслаўны крыж.

Падрыхтоўка гэтай падзеі пачалася значна раней. Ідэю абнаўлення храма падтрымалі вернікі, сабралі грошы. Потым кранам знялі стары купал. Гэта яшчэ не надта складаная аперацыя, хаця і адказная, бо вага канструкцыі каля 2,5 тоны, ды і вышыня значная. Яе абследаваў і абмераў міёрскі ўмелец Аляксандр Ніўчык, затым узяўся за аднаўленне. Апавядае, што асноўныя канструкцыі барабана пакінуў, бо яны з так называемага старалесу. Калі яго пілаваць бензапілой — толькі іскры ляцяць, надта драўніна шчыльная. Навошта яе мяняць?! Затое купал новы, больш прывабнымі сталі яго цыбулепадобныя контуры. Драўляны каркас пакрыты спецыяльнай бляхай з "залатым" напыленнем, што літаральна свеціцца-гарыць на сонцы. На ўсё гэта майстру спатрэбілася каля трох месяцаў стараннай працы. Сцвярджае, што дапамагаў сын-школьнік.


Крыж зварыў уласным апаратам айцец Сергій. Пасля і яго аздобілі залатой бляхай. Адначасова прадумвалася тэхналогія ўстаноўкі вялікагрузнага купала і дакладная фіксацыя крыжа на ім на значнай вышыні.


Завяршальныя работы ля царквы ў Чэрасах пачаліся ў пятніцу з раніцы. Сюды прыбыў 25-тонны аўтамабільны кран "Іванавец" МПК-55 Дзяніса Рачыцкага з размахам стралы ў 30 метраў. Спачатку на спецыяльнай будаўнічай "люльцы" на дах даставілі мацавальныя жалезныя элементы і абсталяванне, знялі часовую абарону ад дажджу. Потым прымерыліся, ці атрымаецца з той падвешанай хісткай пляцоўкі на вышыні хутка ўстанавіць крыж. Толькі пасля гэтага прымацавалі канструкцыю да крука аўтакрана і пачалі разбіраць рыштаванні.
І вось клопаты і хваляванні айца Сергія паспяхова закончаны. Купал з новым крыжам заззялі над будынкам храма, бачны здалёк, нават з-за возера з дарогі на Полацк. А ў святара новыя планы: абнавіць таксама "пад золата" шацёр на званіцы, замяніць бляшаны дах на асноўным кубападобным аб'ёме. Сёлета на гэта ўжо няма часу, але рыхтавацца неабходна… 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта