Авторизация
 

110-годдзе Міёрскага касцёла

 Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Урачыстае святкаванне з нагоды Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і 110-годдзя святыні 15 жніўня ў Міёрскім касцёле сабрала шмат вернікаў нават навакольных парафій. Папярэднічаў службе канцэрт арганіста з Вільнюса Аляксандра Ісакава.

 Міёрах на аргане, якому больш за паўстагоддзя, Аляксандр выканаў Прэлюдыю фуга соль мінор, Накцюрн "Сонца" Дэкмана (швейцарскі арганіст 19 ст.), марш "Званы" Л. Бурвелі (арганіст Сабора ў Парыжы і сябра кампазітара Ф. Шапэна) — кампазіцыю з пахавання Ф. Шапэна, "Міёрская таката" — твор напісаны год таму ў Вільнюсе спецыяльна да 110-годдзя касцёла. Ад мелодый захоплівала дух, віртуозная ігра выклікала бурлівыя авацыі.


Цэлебраваў Святую імшу біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. У ліку шаноўных гасцей прадстаўнік Польскай Амбасады ў Беларусі Адам Качыньскі з сям'ёй.


На свята завітаў са сталіцы ў родную парафію ксёндз Францішак Рудзь. Як адзначыў пробашч Крыштаф Міянкіна, Францішак першы атрымаў святарскае пасвячэнне пасля нялёгкіх камуністычных часоў і забароны на веру. Дарэчы, святароў  —выхадцаў з Міёрскай парафіі — не было ажно пасля Другой сусветнай вайны. Паступаў жа Францішак у семінарыю ў 1990-ых гадах, калі ў Міёрскім касцёле нёс душпастырскую службу ксёндз Уладас Пятрайціс.


 Ксёндз Францішак Рудзь звярнуўся да вернікаў з прамовай. Пачаў адразу з апісання скрыпкі. Прывёў паралель паміж музычным інструментам і чалавечай душой. Калі скрыпка ў добрым тэхнічным і эстэтычным (без драпін) стане, то іграе адпаведна. Так і чалавек. Калі словы не разыходзяцца са справай, калі жыве згодна з сумленнем і Божымі Запаведзямі, з чыстымі думкамі і памкненнямі — усё ладзіцца, атрымліваецца. "Чалавек спадзяецца сёння на тэхналогіі, на сябе і часта забываецца пра сваю сутнасць. Не бачыць перспектывы і губляецца. Можна страціць сяброўства, рэч… Горш, калі чалавек губляе Пана Бога і веру. Марыя перажыла шмат нягод. Яна не раз страчвала сына Езуса. Шукала яго сярод знаёмых і родных. Трэба і нам знайсці, калі мы згубілі Яго, Езуса. Прааналізаваць. Заняцца пошукам і вяртаннем веры," — заклікаў святар-зямляк. Прывёў прыклад жыцця Маці Божай: "Марыя на абразах прыгожая. Аднак яе жыццё не было салодкім. Перажывала шмат радасных і напоўненых болем хвілін. Ужо з нараджэннем Езуса трэба было разам з дзіцяткам і Юзафам уцякаць у Егіпет. Не адна маці непакоілася за дзіцяці. Аднак заўсёды ў думках спадзявалася на лепшае. Марыя такой надзеі не мела. Калі ўкрыжавалі яе сына, яна магла толькі стаяць побач… Перажыць такую страту можа моцная духам маці."


 Пра свята Унебаўзяцця вядома, што дагмат яго ўстанаўлення абвешчаны Папам Рымскім Піям XII у 1950 годзе. Грунтуецца на паданні, згодна з якім памерлая і пахаваная ў Гэфсіманіі Марыя цудоўным чынам узнеслася на неба. Калі апосталы адкрылі яе магілу, цела не было. Удвая свята важней для міёрскай парафіі, бо касцёл носіць тытул Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.


Існуе добрая традыцыя ў гэты дзень асвячаць кветкі, плады новага ўраджаю. Лічыцца, што пасля яны абараняюць ад хвароб і прыносяць у дом бласлаўленне. Біскуп асвяціў прынесенае.


Ліст з сейму Польшчы з нагоды юбілею касцёла, адрасаваны парафіі і вернікам, зачытаў консул Адам Качыньскі. У ім пажаданне Божай ласкі, і каб надзея на лепшае ніколі не пакідала. Шаноўны госць шчыра віншаваў са святам і ўручыў пробашчу Крыштафу невялікі падарунак з выявай Маці Божай.



 
  Затым святары і вернікі прайшлі ва ўрачыстай працэсіі вакол касцёла пад спевы парафіяльнага хору і мелодыю званоў. На заканчэнне Святой імшы праспявалі хвалебны гімн "Цябе, Бога, праслаўляем" і атрымалі бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
Крыштаф Міянкіна падзякаваў біскупу Алегу Буткевічу за візіт, парафіянам, гасцям, ксяндзам іншых парафій — за супольную малітву. Паведаміў, што з нагоды 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме адбываецца пілігрымаванне яе фігуры. У Міёрскую парафію яе даставілі 25 жніўня ўвечары, прабудзе яна ў касцёле тры дні. Пройдуць набажэнствы.


Напярэдадні юбілею на магіле ксяндза Уладаса Пятрайціса, што пахаваны на цвінтары, устаноўлена фігура Анёла. Выканаў яе мясцовы майстар і скульптар Аляксандр Чарняўскі. Віцебскі Іерарх асвяціў помнік. Разам памаліліся за душу святара.



   Аляксандр Ісакаў нарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу мастацтваў і, паколькі ў краіне не было ў вышэйшых навучальных установах арганнай кафедры, вучыўся ў Прыбалтыцы. Спачатку ў Рызе і Вільнюсе, пасля ў Польшчы, Германіі, Галандыі, Францыі і закончыў Маскоўскай кансерваторыяй. На аргане грае з 12 год, дае канцэрты з 15-ці. У наступным годзе адзначыць 30-годдзе канцэртнай дзейнасці. Выступаў у Новай Зеландыі, Аргенціне, Бразіліі, ЗША, Канадзе, амаль ва ўсіх краінах Еўропы. Часцей—у Літве, Польшчы, Германіі і Галандыі—па 20-30 канцэртаў у год. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта