Авторизация
 

Фэст у гонар іконы Божай Маці "Адзігітрыя" адбыўся ў Дзісне

 Традыцыйны фэст у гонар цудатворнай іконы Божай Маці "Адзігітрыя" адбыўся ў мінулы чацвер у Дзісне. Спрыяла яму лагоднае жнівеньскае сонейка. Сыпаў і дожджык, але толькі ад акраплення святой вадой. 

Нават у будні дзень на духоўны фэст у самы маленькі горад Беларусі з'ехаліся адусюль — з ваколіц, бліжэйшых і далёкіх гарадоў, нават суседніх краін. Такая традыцыя многіх сем'яў, якая зарадзілася вельмі даўно і з гадамі перадаецца наступным пакаленням. "Адзігітрыя" збірае блізкіх пад дах роднага дома, яднае незнаёмых людзей. Усе абменьваюцца цёплымі віншаваннямі і пеўнікамі на палачцы. Асабліва дзецям па гусце гэты салодкі смак свята. 

Згодна з легендай, у Дзісну па Заходняй Дзвіне абраз прыплыў у чоўне дзесьці ў ХVI стагоддзі. Сімвалічна, што і хрэсны ход з Уваскрасенскай царквы ў Адзігітрыеўскую пралягае па набярэжнай горада. Па добрай традыцыі ікону нясуць пажарныя ПАВЧ-3 ЛВДС "Дзісна".


Пасля набожнай літургіі, якую адслужылі святары Міёрскага і Наваполацкага благачынняў, людзі выстраіліся ў чаргу-ланцужок вакол храма, а потым і цягам усяго хрэснага ходу, каб прайсці пад святыняй. Свецкія лічаць, што ў той момант трэба загадваць жаданне, і яно абавязкова збудзецца. Хрысціяне проста вераць, што Багародзіца пачуе іх просьбы і малітвы, дапаможа выстаяць перад цяжкасцямі і нягодамі. Дарэчы, падтрымку святой адчуваюць усе. Па веры людской адбывалася шмат ацаленняў, ажыццяўляліся летуценныя мары, некаторым дараваліся нязначныя грахі.


Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта