Авторизация
 

Апосталы і вітражы Міёрскага касцёла. З нагоды 110-годдзя святыні

 Вернікам знаёма пачуццё адухоўленасці, супакою ў сэрцы, што ўзнікае пасля наведвання святыні. Урачыстая і ўтульная атмасфера ствараецца не толькі праз малітву, але і праз навакольныя вобразы. Міёрскі касцёл багаты на іх. Ён адзначае свой 110-ы юбілейны год.

Па сведчанні гісторыка Вітольда Ермалёнка, скульптуры апосталаў і святых, стацыі Дарогі Крыжовай, купель выраблены ў Варшаве на фірме Шэпітоўскага. Дастаўляліся да Бігосава на цягніку, а да мястэчка Мёры — на конях. Як засведчыў пробашч парафіі Крыштаф Міянкіна, у касцёле захоўваюцца дакументы з Вільнюскага архіва. У іх зафіксаваны разлік ксяндза Юзафа Бародзіча за перавоз скульптур па чыгунцы. 

Купель

На купелі адлюстравана сцэна з Бібліі — Іаан хрысціць Езуса. Далучэнне чалавека да супольнасці вернікаў адбываецца праз сакрамант Хросту. Паводле традыцыі ў час абраду чалавек атрымлівае несмяротную душу. Сакрамант удзяляецца па просьбе бацькоў і з удзелам хросных. Лічыцца, што чым раней пасля нараджэння гэта зрабіць, тым лепш для дзіцяці.


Верхняя частка купелі адчыняецца. Там знаходзяцца Святыя вада і алей. Хрысціць дзіця святар у імя Айца, і Сына, і Духа Святога, акрапляючы Святой вадой.

 Скульптуры

У прэзбітэрыі і на кожнай калоне стаяць скульптуры апосталаў (з грэч. перакладаецца як пасланнік). Дванаццаць апосталаў былі бліжэйшымі вучнямі Езуса Хрыста. Сведчанні пра іх жыццё і дзейнасць вядомыя з Евангелля і Дзеянняў святых апосталаў, якія ўваходзяць у Новы Запавет.


На жаль, у часы атэізму касцёл выкарыстоўвалі пад зернясховішча. У 1956 годзе, калі перадавалі будынак вернікам для богаслужэнняў, амаль ва ўсіх вокнах адсутнічала шкло, былі знішчаны фігуры апосталаў Варфаламея і Матфія.


Нядаўна па просьбе пробашча ксяндза Крыштафа індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Чарняўскі пачаў вырабляць апосталаў. Скульптура Варфаламея (2) ўжо заняла сваё пачэснае месца ў святыні, а Матфій—у стадыі дапрацоўкі. Яны адлітыя з гіпсу, як і іншыя дзесяць апосталаў. Важаць 250-300 кілаграмаў, унутры полыя.


 Практычна ўсе апосталы памерлі з пакутамі. Трымаюць у руцэ прадметы, ад якіх атрымалі смерць. У Варфаламея нож, якім з яго жывога знімалі скуру. Святога Тадэуша (3) забілі дубінай—правай рукой ён абапіраецца на яе. У Яна Евангеліста келіх са змяёй: яго хацелі атруціць. Андрэй побач з крыжом, на якім яго замучалі, і гэтак далей.


На ўваходзе ў касцёл па двух баках анёлы трымаюць у руках ракавінку (4). Калі прыходзіць чалавек, адразу спяшаецца туды.  У ракавінцы Святая вада. Ёй з пашанай робяць знак крыжа, пазначыўшы гэтым свой прыход у святое месца.


 У касцёле знаходзіцца гарэльеф (заўвага аўтара — разнавіднасць скульптурнага выпуклага рэльефу) Крыжовай Дарогі (5) — шлях Езуса Хрыста ад прысуду і да пахавання. У нашай святыні яны велічныя і маляўнічыя. У час Вялікага Посту з жалобнай працэсіяй вернікі спыняюцца ля кожнай і прыгадваюць пакутны шлях Езуса на Галгофу.


 Па правым баку ў канцы касцёла знаходзіцца каплічка. У цэнтры — фігура Езуса Міласэрнага (6). У мінулым годзе злева абсталявалі стэлажы і размясцілі на іх старыя малітоўнікі, нотныя сшыткі, рэліквіярыі з мошчамі святых. Жадаючыя могуць паглядзець. У правай арцы капліцы велічная скульптура апостала Пятра (7). Ён трымае ключы ад Рая і лічыцца яго вартаўніком.

 Званы

На вежах касцёла — тры новыя званы. Традыцыя сведчыць, што іх голас адганяе д'ябла. Самы вялікі звон вагой паўтоны прысвечаны Маці Божай Унебаўзятай і названы яе імем, а сярэдні ўшаноўвае памяць святога Язафата, біскупа і пакутніка, апекуна міёрскай парафіі. На меншым прыгадваецца біскуп Зыгмунт Лазінскі.


Не так даўно з парафіяльнага касцёла ў вёсцы Вята прывезлі чацвёрты звон (8), адліты ў 1927-ым годзе. Унізе пазначана, што вырабляўся ў гонар Юзафа Пілсудскага, кіраў-ніка польскай дзяржавы. Пакуль невялікая святыня зачынена, таму звон перавезлі ў Міёры.

Вітражы

У прэзбітэрыі на вокнах нядаўна з'явіліся маляўнічыя вітражы з біблійнымі сюжэтамі. Яны дапаўняюць таямніцы часткі Святла Святога Ружанца (заўвага аўтара — у галоўным алтары размешчаны сюжэт толькі пятай таямніцы — Устанаўленне Эўхарыстыі). Першы вітраж спансіраваў пробашч парафіі ксёндз-пралат Крыштаф. На другі сродкі ахвяравалі парафіяне з суполак жывога Ружанца, а іх налічваецца восем. На трэці вітраж грошы сабралі сям'я Дарожка і педагогі СШ №3. Прысвечаны Унебаўзяццю Марыі Панны (9).  Малюнак узяты з касцёльнай пячаткі, што засталася ў спадчыну і існуе больш за 110 гадоў. На ёй — Марыя ў акружэнні анёлаў і надпіс на лацінскай мове: парафія Міёрская.


Мінчанін Васілій Матусевіч выконваў вітраж Унебаўзяцця Марыі Панны. Першыя два, што адлюстроўваюць таямніцы Святла Святога Ружанца, выйшлі з-пад рукі знакамітага скульптара і майстра па вітражах з Віцебска Азата Тарасяна. Дарэчы, яго работы можна сустрэць літаральна на кожнай вуліцы абласнога цэнтра. Гэта скульптурныя групы на плошчы Перамогі, на вуліцы Леніна "Зліццё трох рэк", помнік "Сустрэча" ля чыгуначнага вакзала, фантан ля медуніверсітэта і вялікая колькасць памятных дошак і знакаў у гонар знакамітых землякоў.

ххх

Бакавыя драўляныя алтары Міёрскага касцёла, хутчэй за ўсё, выраблены па індывідуальным заказе яшчэ да Другой Сусветнай вайны. У гісторыка Вітольда Ермалёнка захаваўся дакумент-зварот да настаўніцы Дворнасельскай школы. У ім напісана, што яшчэ патрэбны сродкі на выраб драўляных алтароў. Значыць, на іх збіралі ахвяраванні. Напэўна, алтары ў 1938-ым годзе дараблялі мясцовыя майстры. Уражвае вытанчанасць і прыгажосць некаторых дэталяў.


Плітку на падлогу ў касцёл вырабілі па індывідуальным заказе ў Варшаве на фірме Марылот. Яна дзейнічае і сёння. Да стагоддзя святыні праводзіліся рамонтныя работы. Замест пашкоджанай пліткі пакладзена новая са згаданай фірмы. 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта